Свет99

Прэзідэнт Байдэн — Пуціну і Трампу: Мы не кінем саюзнікаў

«Мы павінны спыніць Пуціна!» — заявіў Байдэн у чацвер у штогадовай прамове ў Кангрэсе ЗША.

За Джо Байдэнам сядзяць віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Майк Джонсан. Фота: Andrew Harnik / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з апошняй перад будучымі выбарамі штогадовай праграмнай прамовай, State of the Union, і пачатак прамовы прысвяціў расійскаму лідару Пуціну, развязанай ім вайне, а таксама крытыцы выказванняў Дональда Трампа наконт НАТА і саюзнікаў ЗША, піша Бі-бі-сі.

«Мой папярэднік, былы прэзідэнт-рэспубліканец, кажа Пуціну, што той можа рабіць што яму захочацца. Я лічу, гэта абуральна, гэта небяспечна і гэта непрымальна!» — заявіў Байдэн.

Патэнцыйны супернік Байдэна на выбарах у канцы гэтага года Дональд Трамп на адной з сустрэч з прыхільнікамі распавёў аб размове з лідарам нейкай еўрапейскай краіны НАТА, якая быццам бы здарылася ў яго падчас яго прэзідэнцтва. У гэтай размове Трамп нібы заявіў, што Амерыка не стане дапамагаць гэтай краіне, калі на яе нападзе Расія, бо гэтая краіна не выконвае прыняты ў НАТА нарматыў ваенных выдаткаў у 2% ВУП.

Байдэн адразу пасля гэтай прамовы Трампа назваў яе «бязмозглай і безадказнай».

«Мы павінны спыніць Пуціна! — заявіў Байдэн у чацвер у штогадовай прамове перад Кангрэсам ЗША. — Калі Злучаныя Штаты кінуць Украіну, Украіна акажацца ў небяспецы, Еўропа акажацца ў небяспецы, свет у небяспецы».

«Я хачу сказаць прэзідэнту Пуціну адну простую рэч: мы не кінем саюзнікаў. Мы не схілімся. Я не схілюся!» — працягнуў Байдэн.

Словам аб неабходнасці падтрымліваць Украіну стоячы апладзіравалі не толькі кангрэсмены і сенатары ад Дэмакратычнай партыі, але і некаторыя рэспубліканцы.

Аднапартыйцы Байдэна ўскоквалі і апладзіравалі стоячы практычна кожнай яго рэпліцы на працягу ўсёй прамовы.

Дональд Трамп адрэагаваў у сваім звычайным стылі.

«Ён не стаў супраць Пуціна, ён аддаў Пуціну Украіну!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social, не тлумачачы, што гэта ён мае на ўвазе.

Далей у сэрыі допісаў Трамп, не ўдаючыся ў падрабязнасці, заявіў, што Байдэн хлусіць па ўсіх асноўных праграмных пунктах, а таксама абвінаваціў прэзідэнта ў тым, што ён не жадае вырашаць праблему паўднёвай мяжы і хоча напоўніць краіну імігрантамі.

Каментары9

  • Петрасян
    08.03.2024
    Верны пуцінскі сябра. Што ж ты не даеш Украіне 5 млрд, якія ты ёй павінен за прошлы год яшчэ, і якія ляжаць у Пентагоне? Што ж ты лэнд-ліз заблакаваў? А мяжу амерыканскую ты на што адчыніў, з якой мэтай? Чаму замест Ізраіля ты падтрымліваеш хамас? Хто ж твае "саюзнікі"?
  • Свет
    08.03.2024
    Рэспубліканцы ці дэмакраты, перамогуць, іначай - свету хана...
  • Безенчук
    08.03.2024
    Ты Украину кинул в 2021 когда согласился на захват путиным востока страны, снял санкции с северного потока 2 и вывел американские корабли из Черного моря. И теперь обвиняешь  Конгресс в том что мог бы сделать без одобрения оного! Все что ты хочешь так это склонить Зеленского на переговоры с путиным. Весь концерт ради этого. 

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць