Здарэнні99

У Мінску п'яная шматдзетная маці біла былога мужа швабрай, а пасля задушыла пажарным шлангам

43-гадовую жанчыну абвінавачваюць у забойстве.

Пажарны шланг. Ілюстрацыйнае фота

Забойства адбылося 12 лістапада 2023 года.

43-гадовая жанчына пасварылася з былым мужам. Яна ўдарыла мужчыну мінімум 15 разоў рукамі і швабрай. Пасля падрапала твар і штурханула яго. Муж паваліўся, пасля чаго жонка навалілася на яго, абматала шыю пажарным шлангам і зацягнула пятлю.

Смерць наступіла ад механічнай асфіксіі.

У жанчыны чацвёра дзяцей, двое з іх дзесяцігадовыя. Цяпер яны знаходзяцца пад апекай старэйшай сястры.

Жанчына знаходзіцца ў СІЗА, яе крымінальную справу перадалі ў суд.

Каментары9

  • Хуч
    25.03.2024
    Пакуль гарэлаўка будзе прадавацца ў крамах і будзе такая танная, як зараз, будуць такія вось забойствы й трывацьмець рэжым. Пакуль людзі змогуць свабодна ежу й падставовыя прадукты, таксама.
  • Рэчаіснасьць
    25.03.2024
    Хуч, даўно вядомае глупства. Калі б так проста ўсе было, забаранілі продаж і ўсё адразу стала добра. Сьвіньня гразь заўсёды знойдзе. Праблема значна глыбей.
  • Хирург
    25.03.2024
    А что по этому поводу нам скажут представительки фемсекты?

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак13

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні8

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак13

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць