Грамадства1010

26 нобелеўскіх лаўрэатаў патрабуюць вызваліць беларускіх палітвязняў. Яны заклікалі закрыць грузавы чыгуначны рух праз межы Беларусі і ЕС

26 нобелеўскіх лаўрэатаў, у тым ліку Святлана Алексіевіч, расійскі журналіст Дзмітрый Муратаў і ўкраінская праваабаронца Аляксандра Мацвійчук падпісалі заклік неадкладна вызваліць беларускіх палітвязняў. Яны звяртаюцца да краін ЕС, асабліва да ўрада Польшчы, «прыняць неадкладныя меры, каб спыніць жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі і аказаць ціск з мэтай вызвалення ўсіх палітычных зняволеных». Яны прапануюць аказаць уплыў на рэжым, прыпыніўшы чыгуначныя грузаперавозкі ў ЕС з Беларусі, уключаючы транзіт з Расіі і Кітая.

Адкрыты ліст апублікаваў беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец.

За апошнія дзесяцігоддзі Еўропа не бачыла гуманітарнай катастрофы, звязанай з палітычнымі рэпрэсіямі, як у Беларусі, гаворыцца ў лісце.

«За апошнія чатыры гады больш за 50 000 чалавек падвергліся палітычным рэпрэсіям у Беларусі, сотні тысяч грамадзян былі вымушаныя пакінуць краіну, а тысячы людзей падвергліся катаванням. Сярод іх сотні журналістаў, прафесараў, выкладчыкаў, лекараў, музыкаў, працоўных і студэнтаў, грамадскія дзеячы і праваабаронцы, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Цэлыя семʼі, шматдзетныя маці, непаўналетнія, цяжкахворыя, пажылыя людзі і інваліды цяпер утрымліваюцца ў жудасных умовах. За апошнія дзесяцігоддзі Еўропа не бачыла гуманітарнай катастрофы, звязанай з палітычнымі рэпрэсіямі ў такіх маштабах на душу насельніцтва, як у Беларусі», — гаворыцца ў лісце.

Аўтары звароту заклікаюць урады ўсіх краін ЕС, але найперш — урад Польшчы, прыняць неадкладныя меры для спынення жорсткіх рэпрэсій у Беларусі і ціску з мэтай вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

«Польшча як суседняя з Беларуссю краіна валодае ўнікальнымі і эфектыўнымі рычагамі для такіх дзеянняў. Напрыклад, часовае прыпыненне рэгулярных чыгуначных грузавых перавозак у ЕС з Беларусі, уключаючы транзіт з Расіі і Кітая, — адзін з такіх эфектыўных рычагоў уздзеяння. Камерцыйныя інтарэсы еўрапейскіх краін не могуць пераважыць пытанні іх нацыянальнай бяспекі, і іх абавязак ратаваць нявінных людзей, якія сталі ахвярамі ў Беларусі», — заклікаюць падпісанты.

Каментары10

  • Жора
    21.03.2024
    Цынічна заўважаю, што ў Кітаі кітайскіх палітвязняў не менш, чым у Беларусі, і гэта не замінае ЕўраЗвязу і Польшчы ў прыватнасці гандляваць з Кітаем. І не замінала да 2020 года.

    То калі яны гандлююць і плююць на уласна-кітайскіх палітвязняў (то бок плююць на "абавязак ратаваць нявінных людзей, якія сталі ахвярамі"), чаму яны будуць спыняць гандаль дзеля палітвязняў краіны-транзіцёра?

    Думаць крыху трэба перад запускам, а не ўводзіць публіку ў зман, што падобная блакада ў прынцыпе магчымая. Яна магчымая была б, калі б з іншага боку (Кітай, Расей) таксама была дэмакратыя, як у Польшчы.
  • Брэсцкі сырок
    21.03.2024
    «Польшча як суседняя з Беларуссю краіна валодае ўнікальнымі і эфектыўнымі рычагамі для такіх дзеянняў. Напрыклад, часовае прыпыненне рэгулярных чыгуначных грузавых перавозак у ЕС з Беларусі, уключаючы транзіт з Расіі і Кітая, — адзін з такіх эфектыўных рычагоў уздзеяння. Камерцыйныя інтарэсы еўрапейскіх краін не могуць пераважыць пытанні іх нацыянальнай бяспекі, і іх абавязак ратаваць нявінных людзей, якія сталі ахвярамі ў Беларусі», — заклікаюць падпісанты.
      
    Штосьці мне падказвае, што Польша ніколі не пойдзе на такія крокі. Польскі экспарт у РБ (а таксама праз праслойкі ў РФ) толькі расце другі год запар. Грошы ідуць, рэляканты едуць, бізнес і капітал таксама. І грошы ім не пахнуць. А большая частка польскіх фірмаў нават дагэтуль гатовая працаваць з РФ пастаўляючы туды тавары ў абыход санкцый ЕС уведзеных супраць РФ. Палякі нават самі прапаноўваюць за пэўны працэнт паставіць тавар па дакументах на беларускую праслойку, а тавар у выніку ідзе на Маскву. 

  • Генадзь
    21.03.2024
    Трэба, каб Святлана Ціханоўская падтрымала прапанову спыніць грузавыя цягнікі. Тады гэта будзе мець сэнс. Я гэта прапанаваў яшчэ ў 2020 годзе. Пісаў у офіс, але не атрымаў адказу. Добра што праз 4 гады пачалі пра гэта казаць.

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць