Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка ўзгадніў прызначэнні новых генеральных дырэктараў двух прадпрыемстваў — «Атлант» і «БЕЛАЗ».
Генеральным дырэктарам ААТ «БЕЛАЗ» узгоднены Сяргей Лесін, які працаваў на гэтым жа прадпрыемстве на пасадзе намесніка гендырэктара. Нагадаем, што ў снежні з’яўлялася інфармацыя, што гендырэктар «БЕЛАЗ» быў затрыманы.
Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Дзмітрыя Харытончыка на пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «Атлант» — дырэктара Мінскага завода халадзільнікаў. Сюды ён пяройдзе з ранейшай пасады намесніка міністра прамысловасці.
Акрамя таго, новы кіраўнік будзе на дзяржаўным знешнегандлёвым прадпрыемстве «Белспецзнештэхніка». На гэту пасаду ўзгоднены Ігар Велянцей, які да гэтага часу працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях Завода дакладнай электрамеханікі.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары