Сёння каля 8:50 на 130-м кіламетры аўтадарогі М-4 «Мінск-Магілёў» 31-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем. Маршрутка наехала на дарожную агароджу.

У момант аварыі ў бусе былі 10 пасажыраў, трое з якіх з рознымі траўмамі шпіталізаваныя. Яшчэ чацвёра дастаўлены ў бальніцу для агляду ўрачамі.


На месцы аварыі працуюць інспектары ДАІ і следча-аператыўная група.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары