Вайна88

Украіна ўжо сёння можа атрымаць ад ЗША высокадакладныя кіраваныя бомбы GLSDB — Politico

Выданне Politico са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Пентагон паспяхова выпрабаваў новую высокадакладную бомбу вялікай далёкасці GLSDB, якая можа прыбыць ва Украіну ўжо ў сераду, 31 студзеня.

Амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці заявіў Politico, што GLSDB (Ground Launched Small Diameter Bombs) з радыусам паражэння большым за 150 кіламетраў стануць «значным патэнцыялам для Украіны» і дазволяць наносіць удары ў глыбокім тыле расейскіх сіл. 

Аб пастаўках гэтых кіраваных авіябомбаў ЗША абвясцілі ў лютым 2023 года. Але паколькі гэта новая зброя, якой да гэтага часу няма на ўзбраенні нават у амерыканскай арміі, яна павінна была прайсці выпрабаванні. Таму тэрміны прадастаўлення GLSDB былі адкладзены на пачатак 2024-га. 

GLSDB — гэта бомба з навядзеннем з дапамогай GPS, здольная пераадольваць электронныя перашкоды, выкарыстоўвацца пры любых умовах надворʼя. Яе таксама можна выкарыстоўваць супраць бранятэхнікі. 

GLSDB павінны дазволіць украінскім вайскоўцам паражаць цэлі на ўдвая большай адлегласці, чым ракеты, якія цяпер выпускаюць з артылерыйскіх ракетных сістэм HIMARS, якія пастаўляюцца ЗША. Гэта можа прымусіць Расею перамясціць сваю лагістыку яшчэ далей ад лініі фронту. 

У Пентагоне заявілі, што Украіна атрымае амерыканскія бомбы GLSDB згодна з дамоўленасцямі, аднак не ўказалі канкрэтных тэрмінаў перадачы зброі. 

«Як было прызнана ў мінулым годзе, мы дамо Украіне GLSDB у рамках нашых намаганняў па аказанні дапамогі ў сферы бяспекі. Аднак з меркаванняў бяспекі нашай дзейнасці мы не можам пацвердзіць пэўныя тэрміны», — сказаў прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр.

Каментары8

  • Віця
    31.01.2024
    Пішыце прасфакіы, а не пра тое, што можа
  • Васіль
    31.01.2024
    Лол. "Атрымае" і "можа атрымаць" - гэта розныя рэчы. Але ж калі газэту фінансуюць не як чытачы, а дэмпартыя ЗША, то прапаганда не спыніцца.
  • Ерома
    31.01.2024
    Вася, атветка тожа будіт супер

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт24

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт24

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць