Літаратура

«Салодкая Даруся». Выйшла новая кніга выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Тэлеграм-канал «Кнігаўка» паведаміў, што ў продаж паступіла новая кніга, выдадзеная выдавецкай ініцыятывай «Пфляўмбаўм», што спецыялізуецца на выданні твораў, напісаных жанчынамі.

Гэтым разам выйшла ў свет «Салодкая Даруся» сучаснай украінскай пісьменніцы Марыі Маціёс. 

Гэты твор прэзентуецца як трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на фоне змены ўладаў і дзяржаўных межаў у драматычныя часы вайны і савецкіх рэпрэсій. Гэта аповед пра жорны гісторыі, якія перамолваюць лёсы двух пакаленняў украінскай сям'і.

Кніга была ўключаная ў спіс ста найлепшых твораў украінскай літаратуры паводле версіі ўкраінскага ПЭН-клуба, пераклаў яе з украінскай мовы Алег Віркевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь3

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Беларусі здымаюць серыял пра «СВА». Набіраюць масоўку на дыверсантаў, а сярод акцёраў — былы міністр Руслан Чарнецкі8

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь3

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць