Беларускія асяродкі на эміграцыі атрымалі кнігі для сваіх бібліятэк
Цэнтр беларускай салідарнасці і выдавецтва Gutenberg Publisher выпусцілі 4 кніжкі перакладаў з польскай мовы, каб узмацніць беларускія бібліятэкі на эміграцыі. Эксклюзіўныя выданні нельга купіць, але можна пазычыць у асяродках на час, каб пасля маглі чытаць іншыя.

Усяго выйшлі 4 тамы: зборнік вершаў набелісткі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці» ва ўкладанні Андрэя Хадановіча, новы пераклад «Гражыны» Адама Міцкевіча, зборнік апавяданняў Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы» і дзіцячая кніжачка «Сцяпанка Гудзімуха» Марыі Канапніцкай.
Кнігі паехалі ў Вільню, Хельсінкі, Капенгаген, Рыгу, Талін, Берлін, Брэмен, Мілан, Лондан, а таксама ў ЗША і Грузію (і гэта апроч польскіх гарадоў). Дзіцячыя кніжачкі трапілі ў калядныя падарункі малых беларусікаў.
Пакінуўшы свае бібліятэкі на Радзіме, беларусы актыўна ствараюць і карыстаюцца мясцовымі бібліятэчкамі: паводле невялічкага даследавання ў межах праекта, такіх карыстальнікаў не менш за 4000 чалавек.
Праект «Польская класіка для беларускага чытача» прафінансаваны Міністэрствам замежных спраў Польшчы.
Беларускія календары на 2024 год: фантастычны выбар як унутры Беларусі, так і за мяжой
У Мінску распрадаюць бібліятэку Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўмбаўм
«Фактычна мы павінны падзякаваць за гэтыя знаходкі». Расійскі імперскі гісторык апублікаваў невядомыя лісты Кастуся Каліноўскага, якія яго вобразу ніяк не шкодзяць
Цяпер чытаюць
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары