Свет11

У Паўднёвай Карэі эвакуююць цэлы востраў з-за масіраванага абстрэлу з боку КНДР

У бок вострава было выпушчана больш за 200 снарадаў, праўда, ніхто не пацярпеў.

Вучэнні арміі Паўднёвай Карэі. Фота: Lee Jin-man / AP

Паўднёвая Карэя абвясціла эвакуацыю Ёнпхёндо (пражывае звыш 2 тыс. чалавек) у Жоўтым моры ў сувязі з «відавочнымі прыкметамі ваеннай правакацыі» з боку КНДР, піша РБК.

Па даных мясцовага ўпраўлення акругі, загад аб экстранай эвакуацыі быў аддадзены двойчы.

«Мы атрымалі паведамленне ад вайскоўцаў аб сітуацыі, звязанай з правакацыяй з боку Паўночнай Карэі, пасля чаго абвясцілі пра эвакуацыю», — заявіў прадстаўнік мясцовай адміністрацыі, з паведамлення якога вынікае, што ў гэтым раёне магчымыя баявыя дзеянні.

Пазней Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі паведаміў, што паўночнакарэйскія вайскоўцы адкрылі агонь з артылерыі па паўночна-заходнім астраўным рэгіёне. Па іх даных, у бок выспы было выпушчана больш за 200 снарадаў.

Там удакладнілі, што ніхто не пацярпеў, а пункт удару знаходзіўся на поўнач ад паўночнай размежавальнай лініі (NLL).

У пятніцу, 5 студзеня, у раёне вострава, насельніцтва якога складае 2,1 тыс.чалавек, павінны былі праходзіць вучэнні марской пяхоты Паўднёвай Карэі.

Раней Ёнпхёндо ўжо станавіўся аб'ектам атакі з боку КНДР. 23 лістапада 2010 года паўночнакарэйская артылерыя адкрыла агонь па востраве, у выніку чаго загінулі двое марскіх пяхотнікаў і двое цывільных, раненні атрымалі больш за дзясятак салдат і некалькі мясцовых жыхароў. Паўднёвая Карэя адкрыла агонь у адказ, ад якога, паводле звестак КНДР, загінуў адзін вайсковец і двое былі параненыя.

Каментары1

  • Анціп
    05.01.2024
    У 2010 г. больш адэкватнасці было

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць