Гэта самы халодны студзень за 25 гадоў.

У апошнія дні на поўначы Швецыі было па-сапраўднаму холадна. Тэмпература ў некалькіх месцах апусцілася да -40°С, у тым ліку ў Квік'ёку ў Нарботэне (самы паўночны раён краіны), дзе ў сераду ўвечары было 43,6 градуса ніжэй за нуль, піша Ekspressen.se.
Гэта самая халодная студзеньская тэмпература ў Швецыі за апошнія 25 гадоў.
Хелена Адольфсан, 62 гады, вырасла ў Упсале, але ўжо 30 гадоў жыве ў Квік'ёку.
— Мы зразумелі, што будзе холадна, калі ўбачылі, што будзе ясна і зацішна. Але не думалі, што будзе ніжэй за 40 градусаў марозу.
Яна не выходзіць на вуліцу больш за неабходнае, і аддае перавагу карацейшым прагулкам.
Яна рэкамендуе не дакранацца ні да чога металічнага нават у тонкіх пальчатках.
Галоўнае — адзенне, каб прапускала паветра, абутак на добрай падэшве, якая ізалюе ад зямлі, і пальчаткі.
— Пажаданы таксама капюшон, каб у вас было трохі паветра вакол твару.
Холад, падобна, захаваецца ў Швецыі на працягу наступных некалькіх дзён.

Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары