Аляксандр Дабрыян зацверджаны ў ролі паўнапраўнага галоўнага рэдактара газеты «Прессбол». Раней ён з'яўляўся намеснікам, піша Bysport.

Аляксандр Дабрыян
Папярэдні галоўны рэдактар — Сяргей Лісічкін — у жніўні памёр на 55-м годзе жыцця.
Сённяшні нумар «Прессбола» выйшаў ужо за подпісам Дабрыяна ў якасці галоўнага рэдактара.
Тым часам Юры Арлоў, пры якім «Прессбол» затупіўся, пакінуў пасаду дырэктара выдання. Яго змяніў былы журналіст газеты і дырэктар салігорскага «Шахцёра» Вадзім Філіповіч. Пры гэтым Арлоў, мяркуючы з усяго, застанецца ў «ПБ» у іншай якасці.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары