Культура11

На спектаклі гэтага беларуса квіткі раскупляюць за некалькі месяцаў да паказу

У фінальнай сцэне героі спускаюцца ў залу і сядаюць каля гледачоў.

На днях журналісты трапілі на чарговую прэм’еру ў РТБД. Найбліжэйшыя квіткі на спектакль зараз даступныя ў сакавіку. Хочаце паспрачацца з касірам? Пачуеце ў адказ: «А што вы хацелі, гэта ж Карняг…» І праўда, незалежна ад тэатра, імя гэтага рэжысёра асацыюецца з аншлагам у зале і галоднымі гульнямі ў спробе выхапіць квіток, піша Onliner.by.

«Забалоцце» завяршае трыпціх пастановак пад назвай «Песня ў адной дзеі».

Базіруюцца яны на беларускіх народных спевах і адпаведна закранаюць тры тэмы: вяселле («Шлюб з ветрам»), нараджэнне дзіцяці («Пачупкі») і смерць (само «Забалоцце»).

Яўген Карняг на пару з Кацярынай Аверкавай працуюць над беларускім фальклорам, пераасэнсоўваючы падзеі, што кожны з нас сустракае ў сваім жыцці.

Усе мы хоць раз былі на вяселлі (магчыма, і не на сваім), бачылі матулю з дзіцём, развітваліся з блізкімі. 

Сюжэт спектакля варта паглядзець на сайце загадзя: яго асновай стала рэальная гісторыя васьмі братоў, што не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Боль, страта і страх адлюстроўваюцца ў народных песнях.

У зале гасне святло, і ты адчуваеш сябе ў вёсцы матулі — перада намі вялікі заснежаны пагорак, невялічкае азярцо, мікрафоны, што здалёк нагадваюць чарот. Жанчына гадоў 50 выходзіць да гледачоў у цёплым кажуху, але босая — і пачынае клікаць «дзядоў» — адпаведна, памерлых продкаў. Паступова іншыя акцёры далучаюцца да яе на сцэне, і іх голас зліваецца ў хор. Шматгалоснасць — асноўная «прыкмета» трылогіі.

Ужо некалькі гадоў Карняг працуе з мінскім тэатрам лялек — і ў «Забалоцці» гэта адчуваецца даволі моцна. З дзвярэй у зямлі пасярод пагорку з’яўляецца фігура чалавека. Замест рук, ног і нават галавы ў яго — рыдлёўкі. Пазней з мыліц хлопцы на сцэне складаюць вялікую карову. (Не можаце сабе такое ўявіць?).

Жывёла гучна кліча кагосьці, стае на заднія капыты, выцягвае галаву ў першыя шэрагі — падаецца, можна да яе дакрануцца.

Затое можна параіць выбіраць квіток у правай палове залы. На спектаклях гэтага рэжысёра шмат залежыць ад таго, дзе вы будзеце сядзець і на якія сцэны вам адкрыецца найлепшы від. У правай частцы колькасць іх найбольшая.

Для сябе выдзяляеш тры адметныя моманты гісторыі: развітанне перад адпраўкай на вайну, станаўленне салдата (аголенае цела хлопца захапляе шынель) і яго пахаванне.

Герой, якога кладуць у яму сілком, намагаецца пазбегчы смерці. Ён крычыць, плача, паўтарае рухі з мінулых спектакляў (відавочна, згадваючы сваё жыццё да вайны). Але ўсё марна. Магілу — дзверы ў іншасвет — замыкае яго дзяўчына.

Спектакль падаўся выключна жаночым — і гэта з улікам такой мужнай гісторыі. Сцэны з мужчынамі на вайне адыходзяць на другі план — і мы факусуемся на жыцці, якое працягваецца ў вёсцы. Тут жаночае гора, крыўда на лёс, што склаўся менавіта такім чынам, спроба знайсці ў сабе сілы рухацца далей. Жанчыне даводзілася калыхаць гэтых хлопчыкаў на сваіх руках, жанчыне давядзецца і аплакаць іх смерць.

Час ад часу робіцца цяжка прабівацца скрозь вялікую колькасць сімвалаў — лаўлю сябе на думцы, што мне патрэбны дадатковыя рукі, каб паспяваць занатоўваць усе сцэны для гэтага тэксту.

Чамусьці з’яўляецца адчуванне, што «Забалоцце» рухаецца хутчэй за «Шлюб» ці «Пачупкі», нягледзячы на такую змрочную тэму.

У фінальнай сцэне героі спускаюцца ў залу і сядаюць каля гледачоў. Спеў працягваецца. І ты адчуваеш сябе часткай гэтага хору, часткай агульнай гісторыі. Акцёры выходзяць на чатыры паклоны запар. Гул абмеркаванняў, спачатку напоўніўшы паверхі тэатра, рассыпаецца па вуліцах Мінска. Спектакль скончыўся.

Лекаў ад смерці не існуе, але існуюць рэчы, што дапамогуць з ёю справіцца, — і гэты спектакль адна з іх.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    21.12.2023
    нешта нябачна каментароў ад захопленых гледачоў, дзіўна пры такой папулярнасці

    я думаю што гэтая эстэтыка - глеба для паразумення, для кансэнсусу паміж ябацькамі ды сьвядомымі, таму што аднолькава прывабная і для тых і для гэтых. Тады, відаць, за ёй безальтэрнатыўная будучыня

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць