Грамадства1212

Туск і гродзенцы на каленях: расійская прапаганда выкарыстоўвае ФОТА 18-гадовай даўніны, каб абразіць Украіну

Абранне Дональда Туска прэм’ер-міністрам Польшчы запусціла новую хвалю хэйту з боку расійскай прапаганды, якая даўно называе яго русафобам. Цікавы факт: год за годам для дыскрэдытацыі палітыка і стварэння фэйкаў выкарыстоўваецца фота, якое было зроблена ў Беларусі ў 2005 годзе. 

Дональд Туск у Гродне ў 2005 годзе. Фота з інcтаграма backtobelarus

Здымак, на якім людзі стаяць на каленях перад Дональдам Тускам, рэгулярна з'яўляецца на расійскіх сайтах і розных пабліках з допісамі, якія, па задумцы прапагандыстаў, павінны абражаць грамадзян Украіны. Сцвярджаецца, нібыта гэта ўкраінцы, якія выпрошваюць дапамогу ў Захаду.

Але ж насамрэч здымку амаль 20 гадоў — і перад Тускам на каленях стаяць жыхары Гродна, а не ўкраінцы. Палітык, які ў той час быў віцэ-спікерам польскага Сейма, прыязджаў у 2005 годзе ў Беларусь для таго, каб падтрымаць актывістаў мясцовага Саюза палякаў (СПБ).

Прыклад таго, як расійская прапанганда выкарыстоўвае фота Туска з Гродна. Скрыншот сайта pikabu.ru

У той год беларускія ўлады адмовіліся прызнаваць абранне на пасаду кіраўніка арганізацыі Анжалікі Борыс і ініцыіравалі стварэнне праўладнай структуры з аднайменнай назвай. У Гродне Туск выступіў на мітынгу СПБ, адразу пасля якога двух актывістаў затрымалі.

Беларускія ўлады былі вельмі незадаволеныя такім учынкам польскага віцэ-прэм'ера і нават абвінавацілі яго ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны. Помсціць працягнулі і тым, хто быў у СПБ — прайшла хваля ператрусаў і затрыманняў.

Але Туск не супакоіўся і прадставіў Анжаліку Борыс кіраўнікам еўрапейскіх структур, чым надаў легітымнасці недзяржаўнаму Саюзу палякаў Беларусі.

У 2007 годзе, калі Дональд Туск зноў хацеў прыехаць у Беларусь, яго машыну не прапусцілі праз беларускую мяжу. Тады беларускі КДБ зрабіў заяву, што Туск ведаў аб сваім статусе нон-грата, але наўмысна пайшоў на скандал, каб павысіць папулярнасць сваёй партыі перад выбарамі.

Сёлета амерыканскі часопіс Politico назваў Дональда Туска самым уплывовым чалавекам Еўропы.

Чытайце таксама:

Новы польскі прэм'ер Дональд Туск прадставіў свой будучы ўрад

Ціханоўская павіншавала Туска з абраннем на пасаду прэм'ера Польшчы

Politico назваў самых уплывовых людзей свету. На першым месцы ў Еўропе чалавек, які пакуль не займае ніякай пасады

Каментары12

  • Гарадзенец
    12.12.2023
    Касцёльныя палякі
  • агіда
    12.12.2023
    AlexxelA, ну. тыя ж самыя пачуцці. халопы перад панам. і гэта горад каралей...
  • Валенты
    12.12.2023
    AlexxelA, не ведаю, ці з кашубаў Туск, але кашубы - такія самыя славяне на мясцовым балцкім субстраце, як і большасць беларусаў. І ад Гародні да іхняй зямлі 500 км, што нашмат бліжэй, чымсці да маскавітаў. Таму і ёсць да яго давер. А да маскавітаў даверу няма.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава1

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць