«Закрыем гэтую тэму». Музычны прадзюсер з Украіны падчас вайны працягвае працаваць на БТ разам з Бузавай і Прыгожыным
Былы музычны прадзюсер украінскага «X-фактара» працуе ў шоу «Фактар.бай» на БТ, хоць дапамагаў ладзіць канцэрты на карысць Украіны.

Вядоўцы ютуб-шоу «О(б)суждаем» заўважылі, што ўкраінскі музычны прадзюсер Мікалай Сосін працягвае супрацоўнічаць з Белтэлерадыёкампаніяй. Пры гэтым прадзюсер трох сезонаў беларускага «X-фактара» некалькі разоў выязджаў у Еўропу, дзе дапамагаў украінскім селебрыці ладзіць дабрачынныя канцэрты для збору сродкаў на патрэбы Украіны і яе арміі.
У сваім выпуску блогеры прывялі выпадкі, калі Сосін толькі за адно лета 2022 года (паралельна працуючы ў БТ) сустракаўся ў Берліне з вядомым украінскім спяваком Манацікам, а ў Празе бачыўся з не менш вядомай украінскай спявачкай Вольгай Паляковай.
У абодвух выпадках Сосін дапамагаў украінскім зоркам збіраць грошы для Украіны і УСУ, адзначылі вядоўцы шоу «О(б)суждаем».
«Сосін закрыў свае сацсеткі адразу пасля таго, як я даведаўся ў некалькіх людзей, якія зараз працуюць ці ўдзельнічаюць у «Фактар.бай», што той усё яшчэ прадзюсуе беларускае шоу», — адзначыў блогер Іван Прус у новым выпуску «О(б)суждаем».


Мікалаем Сосіным таксама зацікавіліся журналісты з буйнога ўкраінскага партала «МУЗВАР». Яны пацвердзілі інфармацыю. А пасля патэлефанавалі Сосіну і спыталі у яго, якім чынам былы музычны прадзюсер 7 сезонаў украінскага «X-фактара» і былы рэдактар украінскага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» пасля пачатку вайны прымудраецца дапамагаць УСУ і адначасова працаваць на БТ разам з такімі асобамі, як праваенны рэпер Сярога, Руслан Аляхно, Вольга Бузава, Іосіф Прыгожын і іншыя.
«Падчас размовы з Сосіным, той быў у роўмінгу. Ён адмовіўся пацвярджаць сваю асобу і каментаваць сваю працу ў «Фактар.бай». Спасылаўся на тое, што не разумее сутнасці пытання, а затым проста прапанаваў «закрыць гэтую тэму».
Характэрна, што Сосін усё яшчэ лічыцца кіраўніком і заснавальнікам украінскай музычнай студыі TataMusic, якая і цяпер актыўна дапамагае ўкраінскім артыстам ствараць песні і выдаваць іх праз украінскія лэйблы», — падкрэслілі журналісты партала «МУЗВАР».


Нагадаем, што франшыза «Х-фактар» — гэта шоу талентаў, якое з'явілася на брытанскіх экранах у 2004 годзе. Стваральнік праекта, прадзюсер Сайман Коўэл, падгледзеў ідэю ў іншай забаўляльнай праграмы, Pop Idol, дзе напярэдадні два сезоны прабавіў у якасці члена журы. Падабенства прадуктаў было настолькі велізарным, што прывяло да абвінавачванняў у плагіяце ды судовых позваў. Аднак лёсы праектаў вызначыў не столькі арбітраж, колькі цікавасць гледачоў: «Х-фактар» ім падаўся болей дынамічным ды непрадказальным, што і пацвердзіла піпламетрыя. Як вынік, Pop Idol сышоў з буйных экранаў.
Сутнасць шоу простая: таленавітыя людзі прыходзяць на праслухоўванні, суддзі абіраюць найбольш прыдатных, пасля пэўны час вучаць будучых зорак таямніцам спеваў — і пад кожны новы выпуск перадачы ладзяць канцэрты. Пасля кожнага з выступаў найменш рэйтынгавыя ўдзельнікі «Х-фактар» пакідаюць. І так працягваецца некалькі дзясяткаў выпускаў, пакуль не вызначаецца пераможца.
Беларускае тэлебачанне набыло франшызу «X-фактар» у 2021 годзе і зладзіла тады свой першы афіцыйны сезон «Х-фактар у Беларусі». Але потым краіна пазбавілася правоў на арыгінальную перадачу праз санкцыі і вайну, таму вырашыла стварыць свой уласны клон папулярнай франшызы пад назвай «Фактар.бай», у рамках якога ў 2022 годзе прайшоў другі сезон шоу, а з восені 2023 ужо выходзіць трэці.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬБеларусы, якія сталі зоркамі ў Расіі: што з імі стала за час поўнамаштабнай вайны?
Hasta la vista, baby. Згадваем самыя трэшовыя нумары Беларусі на «Еўрабачанні»
Ад Саладухі да Каржа. Што беларускія селебрыці посцяць падчас вайны і як пра яе выказваюцца
«Х-фактар ДНР будзе выглядаць прыблізна гэтак жа». Што не так з беларускім варыянтам сусветна вядомага шоу?
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары