Грамадства55

Польшча турыстычныя візы рэдка адкрывае, у Італіі запіс праз месяц. Як цяпер беларусам адкрыць візу ў Еўропу

Калі ў верасні Польшча аднавіла прыём дакументаў на турыстычныя візы, гэта падавала вялікія надзеі, але ўсё аказалася не так проста. Пацікавіліся, якая цяпер сітуацыя з атрыманнем віз розных краін ЕС — ці доўга чакаць, колькі бяруць пасярэднікі і на які тэрмін адкрываюць візы. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Польшча

Атрымаць польскую турыстычную візу можна, але, як паказвае практыка, выдаюць іх вельмі дрэнна. З улікам таго, што самастойна запісацца амаль не рэальна, а пасярэднікі бяруць па 600-700 рублёў за свае паслугі, гэта не самы лепшы варыянт.

«Па турызме цяпер у большасці выпадкаў Польшча адкрывае аднаразовыя візы, часам бываюць адмовы», — кажа візавы агент.

У выпадку з Польшчай лепей за ўсё спрабаваць адкрыць гасцявую візу. У такім выпадку ёсць вялікі шанец атрымаць доўгатэрміновую нацыянальную візу.

«Для гэтага спатрэбіцца запрашэнне ад любога грамадзяніна Польшчы або чалавека з ПМЖ. Калі з запрашаючага боку ўсё будзе аформлена належным чынам, то вы атрымаеце гадавую візу», — тлумачыць спецыяліст.

Калі сваякоў ці знаёмых, гатовых зрабіць вам запрашэнне, няма, то давядзецца плаціць пасярэднікам.

Толькі кошт самога запрашэння складае 350-400 даляраў. Калі запісацца самастойна не атрымаецца, то трэба дадаць 250-300 рублёў за запіс на падачу.

Апроч гэтага, аплачваюцца выдаткі на страхоўку — каля 170 рублёў — і іншыя візавыя зборы, якія пацягнуць яшчэ рублёў на 200. У выніку віза абыдзецца больш як у 500 даляраў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

На адкрыццё польскай нацыянальнай візы сыходзіць каля двух месяцаў: толькі запрашэнне будзе гатова праз два тыдні, плюс некалькі тыдняў на запіс.

Сярод іншых папулярных варыянтаў — польская працоўная віза.

За 800-950 рублёў пасярэднікі гатовыя падрыхтаваць неабходны камплект дакументаў «пад ключ». Ад заяўніка апроч грошай і пашпарта патрэбна толькі страхоўка (каля 100 даляраў). Пасярэднікі гарантуюць, што віза будзе гадавая.

Адкрыць працоўную візу даволі проста і адносна танна, але трэба разумець, што робіцца яна з выкарыстаннем ліпавага запрашэння на працу і такой самай працоўнай дамовы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Некаторыя пасярэднікі адразу папярэджваюць, што гэта самы танны і хуткі варыянт атрымаць доўгатэрміновую візу, але не самы бяспечны. Асабліва для тых, хто плануе часта перасякаць мяжу. Некаторыя нават раяць ехаць праз Польшчу не больш за адзін раз, а пазней старацца ўязджаць у ЕС толькі праз Літву і Латвію, пазбягаючы кантактаў з польскімі пагранічнікамі.

Асобна ліпавае запрашэнне на працу прадаюць па 150 даляраў. Працоўная дамова, якую могуць запрасіць пры перасячэнні мяжы, у гэтую суму не ўваходзіць. Запіс на візу з вашым запрашэннем каштуе 450-550 рублёў.

Італія 

Ёсць яшчэ варыянт з Італіяй, за дапамогу ў адкрыцці візы пасярэднікі бяруць 1200 рублёў. У кошт паслугі ўваходзіць у тым ліку запіс на падачу, аплачаны авіяпералёт.

Кажуць, што Італія выдае візу мінімум на паўгода, але бываюць і больш працяглыя тэрміны на 1-4 гады. Калі пачынаць рыхтаваць дакументы ў апошнія дні лістапада, то падача хутчэй за ўсё адбудзецца ў студзені наступнага года.

Іспанія

Турыстычныя візы ў гэтую краіну ў асноўным выдаюць тэрмінам на 3-6 месяцаў. На гадавую візу могуць разлічваць тыя турысты, хто меў іспанскія турыстычныя візы раней. Пасярэднікі за падрыхтоўку дакументаў і запіс на падачу бяруць каля 450 рублёў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Венгрыя 

Таксама турыстычныя візы беларусам адкрывае Венгрыя, але шанец атрымаць доўгатэрміновую візу 50/50. Частцы адкрываюць кароткатэрміновыя візы на адзін візіт, а іншыя атрымліваюць шматразовыя візы на 1-3 гады. Пасярэднікі за дапамогу ў афармленні дакументаў і рэгістрацыю на падачу бяруць 600-700 рублёў.

Грэцыя

Тым, каму віза трэба тэрмінова ці хто проста пачынае візавую гісторыю, можа падысці Грэцыя. За пасярэдніцкія паслугі агенцтвы бяруць толькі 350 рублёў. Абяцаюць хуткі запіс, але віза будзе тэрмінам на 2 тыдні. 

Германія

Сярод краін, якія добра адкрываюць доўгатэрміновыя візы беларусам, можна назваць Германію. У залежнасці ад візавай гісторыі, можна разлічваць на візу тэрмінам на 1-5 гадоў. Галоўны мінус — дата падачы. Па стане на канец лістапада, запісацца на падачу можна не раней, чым на чэрвень 2024 года.

Чытайце таксама: 

«Закрываючыся ад беларусаў, Захад міжволі штурхае іх да Расіі»

«Я меў адносна яго ілюзіі». Былы міністр замежных спраў Літвы згадвае пра Уладзіміра Макея і перапіску з ім у 2020-м

Каментары5

  • Беларус
    28.11.2023
    Жуць як здзекваюцца з беларусаў. Асаблiва Польшча.
  • Пеця
    28.11.2023
    Беларус, а пазняк этат яшчэ трынцiць якiя нам польша сябры i браты
  • Вася
    28.11.2023
    На дне, а як звязаныя між сабой звальненьнне з працы і атрыманне турыстычнай візы? Калі вам трэба з'ехаць з канцлагера, то гэта не праз турыстычную візу робіцца.

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ10

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ва Украіне пасля расійскіх удараў не засталося ніводнай цалкам ацалелай электрастанцыі1

«Наперадзе — доўгі шлях». Гарналыжніца Ліндсі Вон перанесла тры аперацыі пасля падзення на Алімпіядзе, ёй трэба яшчэ мінімум дзве

Першы аўтамат па продажы кветак паставілі ў Мінску1

На Алімпіядзе ў Мілане выступаюць маці і сын — упершыню ў гісторыі! Для яе гэта ўжо сёмыя гульні

«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава

«Заняпад — гэта выбар». Марка Рубіа ў Мюнхене заклікаў Захад прызнаць памылкі і абнавіць сусветны парадак29

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ10

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць