Грамадства33

«Новы 1939-ы, толькі да гаспадара сядзібы яны не могуць дацягнуцца». З уладальнікам «Маёнтка Падароск» разарвалі дамовы і забіраюць маёмасць

Ва ўладальніка «Маёнтка Падароск» Паўла Падкарытава забіраюць увесь комплекс — чатыры будынкі. Іх давядзецца вярнуць мясцоваму аддзелу культуры. Падкарытаў прайшоў праз два судовыя працэсы, якія расцягнуліся на шэсць пасяджэнняў, але захаваць маёнтка не змог — усе дамовы разарвалі, піша Hrodna.life.

Палац у Падароску. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Суды па скасаванні дамоў пачаліся ў жніўні 2023 года. У верасні Ваўкавыскі раённы суд праз пазоў Ваўкавыскага аддзела культуры скасаваў дамову 2013 году па набыцці аднаго з будынкаў маёнтка. Прычынай стала «невыкананне ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот». Першыя рашэнні па сутнасці вынеслі суддзя Ваўкавыскага суда Юрый Якімовіч і суддзя эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Эдуард Кароль.

Як будзе адбывацца перадача будынкаў, Павел Падкарытаў яшчэ не ведае. Мяркуе, што па акце перадачы. Пакуль ён чакае дзеянняў ад аддзела культуры. Ягоная фірма пакуль працуе, але будзе згортваць дзейнасць. Людзі, якія там працуюць, будуць звольненыя.

«Што далей будзе з помнікам — справа аддзела культуры. <…> Я чакаў такога павароту падзей усе 10 гадоў, але, канешне, усё роўна абураны, бо працэдура не мае нічога агульнага з правасуддзем і эканомікай, просты бальшавізм. Новы 1939-ы, хіба, толькі да гаспадара сядзібы яны не могуць дацягнуцца», — сказаў Павел Hrodna.life.

Павел на працягу 10 гадоў укладаў у маёнтак свае сродкі. «Грошы будуць ляжаць у зямлі і чакаць гаспадара, — кажа ён. — Спадзяюся, я яшчэ здолею адкрыць там музей».

У кастрычніку 2022 года на прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» Ваўкавыскага раёна затрымалі кіраўнікоў і фінансавых супрацоўнікаў паводле арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Праз некаторы час затрыманыя выйшлі на волю.

Каментары3

  • Беларус
    17.11.2023
    Нашчадкi расейскага нквдшнага свалачъя кiруюць.
  • Падарожник
    18.11.2023
    Удивительно инфантильные люди, такие как этот Павел, а что он хотел, жить в жопе, копошиться в говне, и не вымазаться, не захлебнуться? Непуганные идиоты, мне их жалко, этих "падарожнікаў". Ты же знал, где ты живёшь, ты же понимал, с кем имеешь дело, заключаешь "договора". Или не знал, не понимал? Ну тогда это твоя беда, ты идиот значит. Больные люди...
  • Так
    18.11.2023
    Вось бачыце, ніякі не фашызм, а працяг саўка, які ў Беларусі не быў ані асуджаны, ані дастаткова асэнсаваны.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць