У беларускай арміі з'явіліся інструктары па працы з вайскоўцамі-вернікамі
На такія пасады прызначаюцца святары, якія маюць духоўную адукацыю, узведзеныя ў сан і прыдатныя па стане здароўя для праходжання тэрміновай ваеннай службы (службы ў рэзерве), паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
Прыступілі да выканання такіх абавязкаў 1 лістапада.
Асноўнай задачай «з'яўляецца ўдзел у духоўна-маральным выхаванні, а таксама ў выкананні духоўна-рэлігійных патрэб асабовага складу», а асноўная мэта пасады — «максімальна эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу святароў у інтарэсах фармавання воінскіх якасцей вайскоўцаў, іх поглядаў і настрояў, маральнага аблічча».
Цяпер ва Узброеных сілах Беларусі на гэту пасаду прызначылі шасцярых вайскоўцаў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары