Грамадства1111

Швецыя прызначыла амбасадара пры беларускіх дэмсілах

6 лістапада Святлана Ціханоўская ў Вільні сустрэлася з міністрам замежных спраў Швецыі Тобіасам Більстрамам. Суразмоўцы поўныя аптымізму — гаворка можа ісці пра новы этап адносін са Швецыяй.

Швецыя прызначае спецыяльнага пасланца па беларускіх справах, які будзе працаваць з беларусамі выгнання і беларускім дэмакратычным рухам. Такім прадстаўніком стала былая амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан.

Крысціна Юханесан.

Акрамя гэтага, Ціханоўская і кіраўнік шведскага МЗС абмеркавалі супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку ў культурнай, падтрымку палітвязняў і магчымыя шляхі іх вызвалення. Гаварылі таксама пра магчымасць узмацнення санкцый на беларускі рэжым.

Як знак падзякі за супрацоўніцтва, Ціханоўская ўручыла Більстраму ўзнагароду «Крыж дабрасуседства».

Більстрам, у сваю чаргу, падчас адмысловага брыфінгу адзначыў неабходнасць узмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і ўсіх адказных за рэпрэсіі і ціск на беларускае насельніцтва. Таксама ён падкрэсліў неабходнасць для Еўрасаюза спрыяць больш шчыльнай інтэграцыі з Беларуссю.

Гэта не першы спецпрадстаўнік краіны ЕС пры офісе Святланы Ціханоўскай. З дэмсіламі працуюць амбасадары з Польшчы (Артур Міхальскі), Эстоніі (Марка Каплімаа), Літвы (Аста Андрыяўскене) і Францыі (Віялен дэ Вільмёр).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Чытач
    06.11.2023
    Добрая навіна!
  • саюзная дзяржава
    06.11.2023
    Мы вам - уверыцельныя граматы, вы нам -- крыж на добрае суседзтва. Светлай памяці ўладальнік Слуцка Багуслаў Радзівіл на тым свеце пляскае ў ладкі.
  • Маркус
    06.11.2023
    саюзная дзяржава, як заўжды гэбісцкая гніль павылазіць і спахабіць такую выдатную навіну. Абы толькі сеяць разлад і раздрай, нават такой адсурднай рэплікай.

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай14

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы14

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай14

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць