Здарэнні

«Пацыенты ў стабільным стане». У Салігорскай бальніцы расказалі аб пацярпелых у выніку здарэння на шахце «Беларуськалія»

Каментар галоўнага доктара Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандра Кісяля наконт сітуацыі з гарнякамі, якія атрымалі траўмы ў выніку здарэння ў шахце, апублікавала ў сваім тэлеграм-канале Мінздароўя.

Салігорская цэньтральная раённая бальніца. Фота: «Мінская праўда»

Аляксандр Кісель расказаў, што вечарам у бальніцу прывезлі пяцярых работнікаў ААТ «Беларуськалій». Ва ўсіх былі дыягнаставаныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, атрыманыя ў выніку падзення з вышыні.

Пацыентам правялі неабходную дыягностыку і аказалі дапамогу.

Па распараджэнні міністра аховы здароўя для аказання кансультатыўнай і практычнай дапамогі дактарам у Салігорскую ЦРБ прыбылі спінальны хірург і траўматолаг-артапед РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, а таксама траўматолаг Мінскай абласной бальніцы. Аднаму з пацыентаў спатрэбілася аперацыя па стабілізацыі паяснічнага аддзела хрыбетніка, якая была выканана ва ўмовах Салігорскай ЦРБ.

Зараз пацыенты ў стабільным стане, пад дынамічным наглядам профільных спецыялістаў.

Здарэнне на «Беларуськаліі» адбылося ўчора ўвечары. Там захрасла клець у шахтавым ствале № 3 на адзнацы мінус 445 метраў на тэрыторыі 2-га рудаўпраўлення. У клеці было пяць работнікаў прадпрыемства, якіх потым паднялі на паверхню.

Аднаго з работнікаў, 32-гадовага мужчыну, адразу шпіталізавалі, папярэдне дактары дыягнаставалі ў яго пашкоджанне хрыбта. Другі пацярпелы меў пералом хрыбта і канцавін. Пазней у салігорскую бальніцу даставілі і астатніх шахцёраў. Ва ўсіх былі цяжкія спалучаныя траўмы — пераломы ключыц, хрыбта, таза і ніжніх канцавін.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць2

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень2

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру1

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць