33-гадовы жыхар Светлагорска Максім Запека здаўся ў палон УСУ. На відэа Запека кажа, што навучанне ён праходзіў на тэрыторыі Расіі, вучылі яго былыя байцы ПВК «Вагнер», піша Obozrevatel.ua.

Выданне ўдакладняе, што ваяваў беларус у складзе 150-й дывізіі, 102-га палка, 3-га батальёна, 9-й роты УС РФ. У палон здаўся сам байцам 17-й брыгады ў раёне Бахмута Данецкай вобласці.
На старонках у сацсетках Запека ўказаў, што скончыў светлагорскую школу № 3. Паводле інфармацыі «Кіберпартызан», мужчына рэгулярна трапляў у прыгоды ў родным горадзе: з 2012 да 2019 года яго 13 разоў прыцягвалі за дробныя правапарушэнні, часцей за ўсё за знаходжанне ў пʼяным выглядзе, піша «Флагшток».
Адзін раз Запека трапіўся на крадзяжы прадуктаў з крамы, а таксама быў прыцягнуты да адказнасці за пашкоджанне ўваходных дзвярэй у кватэру.
Верагодна, у Расіі ён апынуўся ў зняволенні. Менавіта ў расійскіх калоніях, нягледзячы на грамадзянства, ПВК вярбуюць салдат для вядзення баявых дзеянняў.
Ад пачатку навучання Запекі да здачы ў палон на фронце прайшло ўсяго каля чатырох месяцаў.
-
Венядзіктаў: «У адным з абменаў, пра які гучна не казалі», Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў
-
Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык
-
Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР
Каментары