Аўто66

У Латвіі дамовіліся аб канфіскацыі аўтамабіляў на беларускіх нумарах

Законапраект, распрацаваны Міністэрствам юстыцыі, фактычна забароніць транспартным сродкам, якія былі зарэгістраваныя ў Расіі і Беларусі і раней заехалі ў Латвію, заставацца ў краіне.

Фота: Наша Ніва

У кіроўнай кааліцыі Латвіі ёсць агульнае палітычнае бачанне і канцэптуальнае пагадненне аб плане канфіскацыі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Расіі і Беларусі ў тым выпадку, калі яны не пакінуць Латвію ці не будуць перарэгістраваныя, паведаміла прэм'ер-міністарка Эвіка Сіліня, піша Delfi.lv.

Законапраект, распрацаваны Міністэрствам юстыцыі, фактычна забароніць транспартным сродкам, якія былі зарэгістраваныя ў Расіі і Беларусі і раней заехалі ў Латвію, заставацца ў краіне.

У выпадку, калі на працягу трох месяцаў не будзе ажыццёўлена перарэгістрацыя транспартнага сродку або калі аўтамабіль не пакіне Латвіі, чакаюць санкцыі аж да канфіскацыі транспартнага сродку.

Сіліня адзначыла, што адказныя міністэрствы працуюць над тэхнічнымі рашэннямі, якім чынам базы даных маглі б вызначыць, калі менавіта транспартныя сродкі заехалі ў Латвію, бо цяпер такіх даных няма. Таксама экспертам яшчэ трэба будзе распрацаваць рашэнні як па тэрмінах, так і па працэсе канфіскацыі.

Міністр эканомікі Віктарс Валайніс падкрэсліў неабходнасць такога рэгулявання, бо, на яго думку, неабходна думаць пра бяспеку жыхароў Латвіі.

«Гэта ненармальна, што людзі ігнаруюць латвійскае заканадаўства і парушаюць правілы, перасоўваючыся па нашых дарогах, выпрабоўваючы пачуццё беспакаранасці і пагражаючы бяспецы іншых», — сказаў палітык.

Аналагічнае меркаванне выказаў і міністр зносін Каспарс Брышкенс, падкрэсліўшы аспект бяспекі дарожнага руху.

Палітык адзначыў, што кіроўцы транспартных сродкаў з расійскімі ці беларускімі нумарамі часта парушаюць правілы дарожнага руху, а незаплачаныя імі штрафы вымяраюцца некалькімі дзясяткамі тысяч.

Брышкенс лічыць, што такое пачуццё беспакаранасці неабходна тэрмінова змяніць.

Каментары6

  • З Латвіі
    26.09.2023
    Шаноўныя рэдактары, у латышскіх прозвішчах жаночых канчатак -ыня, у мужчынскіх -ыньш. Заўсёды!!! Выпраўце, калі ласка, памылку ў прозвішчы прэм'ера Латвіі хаця б Сілыня. Увогуле, гучыць па-латышску Сылыня (Siliņa), латышская мова фанетычна блізкая да беларускай. Ёсць дз і дж, цвёрдыя Р і С заўсёды і г.д. мяккія Ļ, Ņ, Ķ і г.д. пазначаюцца коскай унізе. Але прозвішчы на -ыньш і -ыня ў канцы заўсёды!!! цвёрдыя, гэта расейцы іх на свой манер так пішуць з савецкіх часоў. Калі перакладаецца з рускай версіі Delfi, пішыце, калі ласка, прозвішчы па-беларуску, а не рускай мовай з беларускімі літарамі, неаднаразова ўжо пра гэта вам пісалі.
  • Тоже орк
    26.09.2023
    Žvir, мы все орки, давно надо было понять
  • Кирилл
    26.09.2023
    Никто не видит тут дискриминацию по национальному признаку? Ок Россия есть международные санкции а причем тут Беларусы?

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было46

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі24

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

Першым еўрапейцам, які паляціць да Месяца, стане астранаўт з Германіі

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце9

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання49

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было46

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць