Грамадства44

Упершыню за амаль тры гады пасол краіны ЕС уручыла копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС

14 верасня міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з паслом Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Зітай Ілонай Бенчык з нагоды ўручэння ёю копій даверчых грамат.

Фота: mfa.gov.by

«Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня. Суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць да працягу ўзаемапаважлівага дыялогу і далейшага нарошчвання супрацоўніцтва ў сферах узаемнай цікавасці», — паведаміла беларускае ведамства.

У лютым 2022 года даверчыя граматы ўручыла пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін, пасля чаго была вызвалена Наталля Хершэ. Але краіна не ўваходзіць у ЕС. 

Апошнім паслом краіны ЕС, які ўручыў копіі даверчых граматаў міністру замежных справаў Беларусі, стаў французскі пасол Нікаля дэ Лякост. У снежні 2020 года ён уручыў копіі грамат Уладзіміру Макею, адзначае Радыё Свабода.

Праз год і два месяцы ён пакінуў краіну на патрабаванне МЗС. Прычынай называлася яго адмову ўручыць даверчыя граматы Лукашэнку. Пазней Лякост, паводле МЗС Францыі, стаў выконваць абавязкі «спецыяльнага пасланніка па Беларусі».

Пасля пратэстаў 2020 году супраць фальсіфікацыі выбараў, краіны ЕС панізілі свой узровень дыпламатычнай прысутнасці.

Два месяцы таму копіі даверчых грамат Міністэрству замежных спраў Беларусі па прыбыцці ў Мінск уручыў новы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Стэн Нёрлаў. Пры гэтым тады МЗС Беларусі не паведаміла аб гэтым палітычным жэсце, як робіць звычайна ў такіх выпадках.

Раней, у лютым 2023 года, кіраўнік МЗС Венгрыі Пэтэр Сіярта наведаў Мінск з візітам, пасля якога заявіў, што перадаў беларускаму боку просьбу не рабіць захадаў, якія могуць прывесці да зацягвання або пашырэння вайны ва Украіне.

Пры гэтым Венгрыя адзіная з ЕС не падтрымала даклада АБСЕ аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Таксама Венгрыя дамагаецца, каб з будучага пакету санкцый ЕС прыбралі трох чалавек, у тым ліку кіраўніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

Каментары4

  • Мадзьярок
    14.09.2023
    Зіта - гэта гарбата такая. У венграў у галовах пакецікі з ёй.
  • Позор
    14.09.2023
    Венгрия при орбане - кубло рашистских прихвостней. Аморальные, корумпированные существа.
  • Янка
    14.09.2023
    Юзик, фашыстоўскую кінастужку Брат-2 глядзелі бадай ўсе. Але насамрэч палітыкум Румыніі досыць цёпла прымаў СЦ пад час яе візіту ў Румынію ў лістападзе 2022.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць