Свет11

У мірны час мін на мяжы з Беларуссю не будзе — камандуючы Нацыянальнымі сіламі Латвіі

Супрацьтанкавыя міны для ўзмацнення бяспекі ўсходняй мяжы Латвіі могуць быць размешчаныя толькі ва ўмовах ваеннага крызісу. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу TV24 заявіў камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі (НУС) Леанід Калніньш, піша Delfi.lv.

Фота ілюстрацыйнае

Каментуючы ранейшую заяву кіраўніцы Мінабароны Латвіі Інары Мурніеце камандуючы НУС падкрэсліў, што ведамства пакуль толькі разглядае магчымае мініраванне мяжы.

«Я адразу хачу супакоіць латвійскае грамадства, што галоўнае слова тут — ацаніць», — сказаў Калніньш.

Ён таксама растлумачыў, што ў любым выпадку супрацьтанкавыя міны не нясуць небяспекі для цывільнага насельніцтва і жывёл.

«Для выбуху супрацьтанкавай міны павінна быць не менш за 200 кілаграм ціску непасрэдна на адзін квадратны сантыметр. Гэта міна ад ціску чалавека ні ў якім разе не выбухне. […] Мы павінны выканаць працу па планаванні, каб быць цалкам гатовымі на выпадак крызісу, калі сапраўды неабходна выканаць усе меры па забеспячэнні абароны тэрыторыі Латвіі. […]

Падводзячы вынікі — у мірны час там ніякіх мінных палёў не будзе, бо ў нас няма баявых дзеянняў», — сказаў на заканчэнне камандуючы НУС.

Раней паведамлялася, што Міністэрства абароны Латвіі разглядае магчымасць размяшчэння супрацьтанкавых мін і розных іншых дадатковых перашкод для ўзмацнення бяспекі ўсходняй мяжы Латвіі, паведаміла міністр абароны Інара Мурніеце, знаёмячы журналістаў з абноўленай канцэпцыяй дзяржаўнай абароны.

Каментары1

  • бабруйчанін
    07.09.2023
    Пасля...у мірны час Мы вырашым самі дзе на межах міны дзе кулямяты...і туі патрєбны ці дрот пад напругай.Дзе вузкая калітка а дзе вароты...

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе6

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк39

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»4

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь5

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі18

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе6

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць