На мінскім праспекце Пераможцаў з'явілася новая скульптура — крылы-далоні і яйка
На праспекце Пераможцаў перад шматфункцыянальным комплексам з'явілася скульптура «Птушкі» аўтарства Максіма Петруля. Першыя фатаграфіі новага аб'екта з'явіліся ў тэлеграм-канале Koko.by.

Новая скульптура размясцілася перад шматфункцыянальным комплексам на праспекце Пераможцаў — паміж «Замкам» і заводам «Атлант». Яго будуе кампанія «Белглобалгарант», сузаснавальнікам якой з'яўляецца надзвычай блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен Сяргей Цяцерын.

Праца Максіма Петруля ўяўляе сабой далоні ў форме крылаў, якія абараняюць яйка, і мае паводле задумкі аўтара сімвалізаваць дружбу, любоў і гармонію.
У Жодзіне сталі рамантаваць памятнае месца, адкуль некалі пачынаўся горад. Перад гэтым пісалі пра яго занядбаны стан
У Мінску паставяць гіганцкі помнік Аляксандру Неўскаму. Стала вядома дзе
Вітаўт, Тызенгаўз, Ажэшка… На разьбярскім пленэры пад Гроднам стварылі драўляныя фігуры знакамітых дзеячаў мясцовай гісторыі
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары