Грамадства5656

У Мінску на прэм’еру фільма з фэйкамі пра Бучу прыйшла толькі Бондарава з сяброўкамі

Вольга Бондарава апублікавала допіс пра тое, як схадзіла на прэм’еру расійскага прапагандысцкага фільма «Сведка» ў мінскі кінатэатр «Мір». Акрамя яе ў вялікай зале было ўсяго тры чалавекі, якія, як яна сама адзначыла, «адно аднаго цудоўна ведаюць».

Святлана Жыгімонт і Вольга Бондарава ў пустой зале на прэм'еры расійскага прапагандысцкага фільма «Сведка». Фота: тэлеграм-канал Вольгі Бондаравай

На прыкладзеным фотаздымку інфаказачка пазіруе на фоне пустой залы разам з мастачкай Святланай Жыгімонт, яшчэ адной паплечніцай-прапагандысткай. Хутчэй за ўсё астатнія прысутныя належалі да таго ж лагера.

«Які маленькі Мінск. Якая «ачмуральная» рэклама фільма, які трэба паказваць усім!» — абураецца інфаказачка.

Раней іншая прапагандыстка Ксенія Лебедзева пісала, што яе падпісчыкі скардзіліся, што купілі квіткі на фільм у «3D Кіно» ў гандлёвым цэнтры «Замак», але праз пару гадзін ім патэлефанавалі і сказалі, што фільм зняты з шырокага пракату.

Зняты непапулярны прапагандысцкі фільм у першыя прэм'ерныя дні. Фота: тэлеграм-канал Лебедзевай

Сапраўды, сёння твор расійскай прапаганды можна паглядзець толькі ў трох кінатэатрах Беларусі — у Мінску, Гомелі і Талачыне. У Брэсце і Баранавічах пасля пары паказаў, відаць, такіх жа пустых, яго знялі з пракату. І толькі ў талачынскім «Коласе» яго круцяць штодзень увечары, быццам галівудскі блокбастар, які мусіць прынесці кінатэатру касу. Як паказвае досвед 2-мільённага Мінска — гэта марныя спадзевы.

На наступныя дні на гэты фільм, калі верыць анлайн-сервісам па продажы квіткоў, не куплена аніводнага месца. Толькі на 27 жніўня куплены тры месцы.

На пятніцу і суботу ў Мінску не куплена ніводнага квітка на фільм «Сведка».

Сітуацыя ў Беларусі не ўнікальная, фільм «Сведка» праваліўся нават у расійскім пракаце. За першыя дні пракату карціна, якую знялі на грошы Міністэрства культуры РФ, зарабіла крыху больш за 8 млн ​​расійскіх рублёў пры бюджэце 200 млн рублёў ($84 тысячы і $2,1 млн па цяперашнім курсе адпаведна). Мяркуючы са статыстыкі, у Расіі таксама адзін сеанс «Сведкі» наведвала ў сярэднім чатыры чалавекі.

Фільм «Сведка» паказвае сітуацыю ва Украіне з пункта гледжання расійскай прапаганды і распавядае пра «ўкранацыстаў». Першапачаткова карціна мусіла называцца «Музыкант», але яе перайменавалі пасля мяцяжу вагнераўцаў, якіх часта называюць «музыкантамі». Паводле сюжэта фільма, украінскія вайскоўцы гвалцяць спадарожніцу галоўнага героя, а яго самога прымушаюць іграць «гімн люфтвафэ».

Прапагандыст Армен Гаспаран тлумачыў такія вынікі тым, што ў кінатэатрах штучна ўразаюць аўдыторыю фільма, ставячы яго сеанс на позні вечар. Праўда, у Беларусі ён ідзе ўдзень або ўвечары, але і гэта не прыводзіць туды гледачоў. Бондарава таксама палічыла, што правал карціны абумоўлены не яе нізкім мастацкім узроўнем і абуральнай хлуснёй пра вайну ва Украіне, а дзеяннямі адказных асоб:

«Дзякуй, новы дырэктар «Кінавідэапракату»! Добра хоць на афішах яго яшчэ можна знайсці. Калі спяцом шукаць».

Каментатары прарасійскай блогеркі таксама абурыліся, што ні Азаронак, ні Гладкая, ні Лебедзева не рэкламавалі фільма, як гэта рабіла Бондарава, а Шпакоўскі з Дзермантам увогуле аддалі перавагу нейкаму Скіфскаму фэсту.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары56

  • Арцём
    25.08.2023
    Гэта яшчэ 3% народнай падтрымкі ці ўжо 0,03%? XD
  • Алек. Ру
    25.08.2023
    Бондарава знову паказала у́сю прыгажосць па- табарнаму.
  • Sid
    25.08.2023
    Цікава было б даведацца, што за ябацька сядзіць у Талачыне і як у іх там з наведвальнасцю. 

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы24

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць