Культура1111

Першая серыя «Акрэсціна» не будзе даступная беларускаму гледачу

«І гэта добра, бо беларусы гэтага не зразумеюць», — расказаў адзін з кінематаграфістаў.

Фота: фэйсбук Андрэя Курэйчыка

Першая серыя праекта «Акрэсціна», які здымаў Андрэй Курэйчык, не будзе даступная беларускаму гледачу. Пра гэта распавёў адзін са стваральнікаў фільма, які пажадаў застацца ананімным, падчас дыскусіі на з'ездзе беларускіх кінематаграфістаў у Варшаве, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

«І гэта добра, бо беларусы гэтага не зразумеюць. Мы яе паказвалі замежнікам: літоўцам, французам, венграм. Ім наша гісторыя пра 2020 года цікавая, замежны глядач будзе яе глядзець», — падкрэсліў суразмоўца.

Пры гэтым высветлілася, што праект не зняты, бо здымкі адбываліся зімой 2022 года. «І потым з'явіліся этычныя калізіі. У тым выглядзе, у якім ён цяпер ёсць, яго лепей не глядзець», — дадаў кінематаграфіст.

У чэрвені Андрэй Курэйчык, які сёння часова жыве і выкладае ў ЗША, распавёў у размове «Еўрарадыё», што не ведае, што адбываецца з яго праектам.

Серыял «Акрэсціна» пачалі здымаць у Літве ў пачатку мінулага года — і ён адразу трапіў у скандал, калі гледачы абурыліся сцэнамі расстрэлу людзей у турме. Сам стваральнік потым тлумачыў, што гэта быў сон аднаго з герояў.

Усе працоўныя матэрыялы па «Акрэсціна» цяпер знаходзяцца ў літоўска-беларускага выдання «Маланка», якое займалася інфапрамоцыяй серыяла.

Каментары11

  • Ku Klux Klan
    19.08.2023
    Беларусы здаецца гэты серыял кожны дзень глядзяць, сэнс яшчэ па целеку?
  • У невераятных заўсёды шляпа
    19.08.2023
    Брыдовы серыял які не паказвае праўды, а нейкія фантазіі рэжысера
  • Беларус
    19.08.2023
    Пра..лі грошы на здымкі, каторыя на дапамогу рэпрэсаваным варта было б выдаткаваць17

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць