За шэсць месяцаў продаж фізічнымі асобамі аб'ектаў нерухомай маёмасці нерэзідэнтам дасягнуў 57,7 млн даляраў. Гэта рэкордны паказчык актыўнасці ў першым паўгоддзі з 2015 года, піша сайт banki24.by.
У параўнанні з 2022-м аб'ём замежных укладанняў у беларускую нерухомую маёмасць вырас на 37%.
Для параўнання, за шэсць месяцаў мінулага года фізічныя асобы прадалі нерэзідэнтам нерухомую маёмасць на 42,2 млн даляраў, за такі ж перыяд 2021 года — на 37 млн, 2020 года — 32,7 млн, 2019 года — 38,4 млн, 2018 года — 33,6 млн, 2016 года — 32,6 млн USD, 2015 года — 39,9 млн USD. Пік продажу нерухомай маёмасці нерэзідэнтам адзначаўся ў 2014 годзе — 82,1 млн даляраў за першае паўгоддзе.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары