Хрэнін: Маскі скінутыя. Захад рыхтуецца да прамога ваеннага сутыкнення
Як заявіў кіраўнік беларускага Мінабароны, у гэта ўкладваюцца велізарныя грошы.

Захад актыўна інвестуе ў зброю, рыхтуючыся да непасрэднага ваеннага сутыкнення. Упэўненасць у гэтым выказаў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, выступаючы на XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы, піша ТАСС.
«На Захадзе ідзе інтэнсіўная вайсковая падрыхтоўка, у гэта ўкладваюцца велізарныя грошы. Трэба разумець, што ў капіталістычным свеце замарожваць свае актывы ў зброю і раздзьмутую армію проста так ніхто не будзе, — сказаў ён. — Таму выснову можна зрабіць адназначную: магчымасць прамога ваеннага сутыкнення з НАТА ў будучыні становіцца відавочнай».
Па словах Хрэніна, сёння «ўсе маскі скінутыя», сапраўдныя планы Захаду ўжо гучаць з вуснаў службовых асоб высокага рангу.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары