Спорт

Месі згуляў першы матч за новы клуб. І адразу забіў гол

Ліянэль Месі сёння ноччу дэбютаваў за «Інтэр» Маямі ў матчы супраць мексіканскага «Крус Асуля». Гэта была гульня ў рамках Leagues Cup — турніру, у якім бяруць удзел каманды ЗША і Мексікі.

Аргенцінскі форвард выйшаў на поле на 57-й хвіліне і на апошняй хвіліне сустрэчы забіў прыгожы гол са штрафнога. «Інтэр» Маямі перамог 2:1.

36-гадовы Ліянэль Месі перайшоў у фларыдскі клуб у чэрвені пасля двух гадоў у «Пары Сэн-Жэрмэн», куды ён перайшоў пасля 18-ці сезонаў у «Барселоне».

Ён сяміразовы ўладальнік «Залатога мяча» — прыза, які атрымлівае найлепшы футбаліст года. Гэта рэкордны паказчык.

Месі прывёў зборную Аргенціны да перамогі ў Кубку Амерыкі ў 2021 годзе і да залатых медалёў на чэмпіянаце свету ў 2022 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»14

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію8

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд5

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць