Грамадства88

АНТ выдаў сюжэт пра атаку на базу АМАП. Прапагандыст дапытваў затрыманага, а сілавікі абстралялі пусты дом

У верасні 2021 года ініцыятыва «Буслы ляцяць» атакавала з дрона базу АМАП. Цяпер, амаль праз два гады, сілавікі затрымалі нібы датычных. Але, як вынікае з сюжэту, арыштаваныя людзі пра атаку і не ведалі.

Прапагандыст Андрэй Аляксандраў дапытвае затрыманага. Скрын відэа АНТ

У сюжэце паказваюць, як прапагандыст АНТ Андрэй Аляксандраў едзе з САХРам на затрыманне. З яго слоў, чалавек, які калісьці дапамог перакінуць дрон для атакі на мінскую базу АМАП, толькі што вярнуўся з-за мяжы.

Сілавікі ў поўным абмундзіраванні спыняюць аўто, выбіваюць бакавую шыбу і жорстка дастаюць мужчыну, цягнуць яго па асфальце.

Дапытваў яго прапагандыст Аляксандраў.

Затрыманне Сяргея Касцючыка. Скрын відэа АНТ

Затрыманы — Сяргей Касцючык. Ён, як вынікае з сюжэту, звычайны кантрабандыст, перакідваў праз мяжу цыгарэты. А пару гадоў таму яго нібыта ўкраінец папрасіў перакінуць у Беларусь дрон, а Касцючык пагадзіўся і падключыў для гэтага яшчэ людзей. Для чаго дрон, той не ведаў.

Цяпер яму інкрымінуюць крымінальны артыкул за саўдзельніцтва ў тэрарызме.

Непасрэдна атакаваў з дрона базу АМАП у Мінску, калі верыць сюжэту, былы вайсковец Віталь Пацехін. Ён раней праходзіў службу ў войсках, звязаных з супрацьпаветранай абаронай. Згодна з АНТ, мужчына звязаўся з ініцыятывай «Буслы ляцяць» і прапанаваў дапамогу. Пацехін нібы мадыфікаваў беспілотнік, на яго можна было ўсталёўваць бутлі з гаручай сумессю.

Віталь Пацехін. Скрын відэа АНТ

25 верасня 2021 года дрон атакаваў мінскую базу АМАП. Відэа гэтага тады выкладала ініцыятыва «Буслы ляцяць».

Цяпер у сюжэце сілавікі расказваюць, што скідалі гаручую сумесь двойчы, але база амаль не пацярпела: пашкодзіла машыну і гаражныя вароты.

Мінская база АМАП, якую атакавалі з дрона ў 2021-м. Скрын відэа АНТ

Самога Пацехіна не затрымалі — ён з'ехаў ва Украіну. За мяжу пазней з'ехала і дачка мужчыны Настасся, якую затрымлівалі за пратэсты.

У сюжэце — відаць, для застрашвання — паказалі, як САХР і прапагандыст штурмуюць пусты дом пад Мінскам (імаверна, дом Пацехіна), абстрэльваюць яго і закідваюць шашкамі.

Аднак на гэтым не скончылі і паехалі затрымліваць сястру Пацехіна і яе мужа. Іх, як кажуць у сюжэце, мужчына нібы папрасіў знішчыць некаторыя «доказы» ў доме. Што гэта, ні сястра, ні муж не ведалі.

Сястру прымусілі званіць Пацехіну на допыце і запісалі гэта на камеру. Імаверна, цяпер яны застаюцца ў няволі і праходзяць фігурантамі крымінальнай справы.

У сюжэце таксама кажуць, што нібы ў «Буслы ляцяць» быў засланнік з ліку сілавікоў. Ён, згодна з сюжэтам, прапанаваў зрабіць атаку на базу ўнутраных войскаў МУС у Валоўшчыне, дзе нічога каштоўнага на той момант не было, і зрэжысаваў яе. Відэа атакі дрона на Валоўшчыну раней публікавалі ў канале ініцыятывы «Буслы ляцяць».

Каментары8

  • Common sense
    13.07.2023
    Буслы летят- мутная контора.
  • Па базе амап
    13.07.2023
    Common sense , ты сам мутны i твая кантора такая ж мутная.
  • SHOS
    13.07.2023
    Ой какие же клоуны слабовики. Гораздо сражаться с ветряными мельницами

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу11

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу11

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць