Грамадства33

Супрацоўніцу IT-кампаніі «Гейм Стрым» Ксенію Алькенаву хутка пачнуць судзіць за данаты

Ксенія — супрацоўніца IT-кампаніі «Гейм Стрым». Яе затрымалі 11 сакавіка ў Мінску. Паводле сілавікоў, у 2020-2021 гадах праз данаты ў фэйсбуку яна зрабіла дзевяць плацяжоў у фонды салідарнасці на агульную суму 425$.

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ператрусу, падчас якога ў Алькенавай знайшлі і канфіскавалі БЧБ-сцяг, 20 000$ і аргтэхніку, як піша «Вясна».

Цяпер яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) — пры гэтым у рэдакцыі ад 26 мая 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічае.

Суд над палітзняволенай распачнецца 10 ліпеня ў Мінгарсудзе. Справу разглядаць будзе суддзя Яўген Хаткевіч.

Падтрымайце Ксенію грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ксенія Аляксандраўна Алькенава

Каментары3

  • хтосьці
    04.07.2023
    Мафія, што ўжо непрыхавана рабуе і выкрадае людзей, нават не спрабуе імітаваць выкананне уласных жа не-да-законаў. Не трэба называць выканаўцаў гвалту і рабунку суддзямі, там ад суда адно будынак
  • Юрий
    04.07.2023
    20 000$ Так за этим и приходили...
  • Іўе
    04.07.2023
    Lesta games («Гейм Стрым»)

    Гэта расейскае лайно. Нечага беларусам там працаваць.

    А дзяўчыне - моцы! мы пераможам!

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі24

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай1

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць