Свет1717

Стала вядома, колькі вагнераўскай тэхнікі рухалася на Маскву

Да Масквы праз Варонежскую вобласць рухалася больш за тысячу адзінак тэхнікі ПВК «Вагнер». Сярод іх танкі, ракетныя ўстаноўкі, грузавікі і легкавыя аўтамабілі, піша «База».

Па даных «Базы», першая калона, якая налічвала каля 350 адзінак тэхнікі, перасекла мяжу Варонежскай вобласці адразу пасля поўначы 24 чэрвеня.

У калоне было дзевяць танкаў, чатыры «Тыгры», устаноўка «Град», гармата, дзясяткі грузавікоў і сотні легкавых аўтамабіляў. Менавіта гэтая калона пазней знесла заслон з грузавой і будаўнічай тэхнікі на 590-м кіламетры трасы М-4 «Дон».

Каля 5 гадзін раніцы ў вобласць заехала другая калона. Яна была яшчэ большая — папярэдне, налічвала 375 адзінак тэхнікі. Калона рушыла ў бок горада Бутурлінаўка — там знаходзіцца вайсковы аэрадром Міністэрства абароны.

У 7 гадзін раніцы на тэрыторыю Варонежскай вобласці заехала трэцяя калона тэхнікі, якая налічвала каля 100 адзінак, сярод іх — тры танкі, дзве зенітныя гарматы, аўтобусы, грузавікі і легкавікі. Калона рухалася па трасе М-4 «Дон».

У 9 гадзін раніцы мяжу вобласці перасекла чацвёртая калона вайсковай тэхнікі агульнай колькасцю 212 адзінак.

Каментары17

  • К
    25.06.2023
    Вось жа маскалі, нічога ня могуць зрабіць добра, у тым ліку і грамадзянскую вайну.
  • Valadzimir
    25.06.2023
    Паколькі гэтая вайсковая групоўка, як вырашана, накіруецца і застанецца ў "сінеокой", варта нагадаць, што гэта - прыватная вайсковая кампанія. "Віньшую" белоруссов - цяпер яны будуць карміць дзьве арміі, прычым гэтую другую, напэўна, зусім не па "дзяржаўным" расцэнкам, а згодна з дагаворам паміж бакамі.
  • Раздевайся и работай
    25.06.2023
    Valadzimir, так ты же так топил за путина и его рюzкий мир, а преступники-вагнеровцы это и есть «рюzкий мир», вот теперь и корми их. Так что раздевайся и работай на вагнеровскую кувалду.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць