Вайна1010

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго 

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк пракаментаваў рашэнне кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына спыніць вайсковы мяцеж і так званы «марш справядлівасці» на Маскву.

Прыгожын з'язджае з Растова. Фота: прэс-служба ПВК «Вагнер»

«Фенаменальны выбар Прыгожына… Ты амаль абнуліў Пуціна, узяў пад кантроль цэнтральныя органы ўлады, дайшоў да Масквы і раптам… здаеш назад. Бо адзін вельмі спецыфічны пасярэднік з сумнеўнай рэпутацыяй (Лукашэнка) паабяцаў гарантыі бяспекі ад чалавека (Пуціна), які раніцай аддаў загад аб тваім знішчэнні. І з-за таго страху, які зведала пуцінская эліта за апошнія 24 гадзіны, гэты загад абавязкова будзе выкананы… Хаця не без карысці: Прыгожын прынізіў Пуціна / дзяржаву і паказаў, што манаполіі на гвалт больш няма», — напісаў прадстаўнік Офіса Зяленскага ў твітары.

Раней аб мяцяжы Прыгожына ў сваім штовячэрнім звароце выказаўся прэзідэнт Украіны.

«Сёння свет убачыў, што гаспадары Расіі нічога не кантралююць. Наогул нічога. Проста поўны хаос. Поўная адсутнасць нейкай прадказальнасці. І гэта на расійскай тэрыторыі, якая нашпігаваная зброяй», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Ён перайшоў на рускую мову і звярнуўся да расіян: «Чалавек з Крамля відавочна вельмі баіцца і, напэўна, хаваецца дзесьці, не паказваецца. Упэўнены, ён ужо не ў Маскве. Тэлефануе кудысьці, выпрошвае там нешта…

Ён ведае, чаго баіцца, бо ён сам стварыў гэтую пагрозу. Усё зло, усе страты, уся нянавісць — ён гэта сам распаўсюджвае. І чым даўжэй ён зможа перабягаць паміж сваімі бункерамі, тым больш страціце вы ўсе… усе, хто звязаны з Расіяй».

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын увечары 23 чэрвеня пачаў вайсковы пераварот у Расіі, назваўшы яго «маршам справядлівасці».

Ранкам 24 чэрвеня найміты захапілі Растоў-на-Доне і накіравалі калону ў напрамку Масквы.

Яўген Прыгожын патрабаваў выдаць міністра абароны Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба Валерыя Герасімава, абвінавачваючы іх у злачынным кіраванні расійскай арміяй.

ФСБ завяла супраць Прыгожына крымінальную справу аб вайсковым мяцяжы. Уладзімір Пуцін, а ўслед за ім і іншыя расійскія афіцыйныя асобы назвалі тое, што адбываецца, здрадай.

Увечары 24 чэрвеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі абвясціла, што Прыгожын падчас перамоў з ім пагадзіўся спыніць наймітаў.

Услед за гэтым Прыгожын паведаміў, што найміты разгортваюць свае калоны і «адыходзяць у зваротным кірунку ў палявыя лагеры згодна з планам».

У Крамлі заявілі, што крымінальную справу супраць Прыгожына спыняць, а сам ён зʼедзе ў Беларусь.

Каментары10

  • Сцикун
    25.06.2023
    Сколько той жизни осталось. Сколько уже ему лет? Умрет в безвестии хотя мог стать легендой. А так - просто исчезнет в болотах рб когда пойдет за грибами. Позорище. Трус… Ну получается они там все сцикуны еще те. Обменял славу на то что бы перекусить еще пару раз в санатории беларусь перед неминуемой смертью.
  • *
    25.06.2023
    А з чаго Падаляк вырашыў, што гэты бандос там нешта хацеў акрамя бабла? Скуль гэтыя спадзевы, ды й шмат у каго яшчэ.
  • Вопрос
    25.06.2023
    Сцикун, также непонятно почему ему не звонили украинцы. Зато вышел на связь колхозник. украинцам не было что предложить?

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі10

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі10

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць