Свет11

У Малдове прызналі неканстытуцыйнай прарасійскую партыю «Шор». Рашэнне нельга аспрэчыць

Суддзі Канстытуцыйнага суда Малдовы 19 чэрвеня вынеслі рашэнне па запыце ўрада аб праверцы канстытуцыйнасці партыі «Шор». Сябры суда прыйшлі да высновы, што партыя парушыла прынцыпы, прапісаныя ў Канстытуцыі Малдовы.

Фота: Newsmaker.md

Рашэнне прынялі ў адпаведнасці з чацвёртым пунктам 41 артыкула Канстытуцыі, які абвяшчае: «Партыі і іншыя грамадска-палітычныя арганізацыі, мэты або дзейнасць якіх скіраваныя супраць палітычнага плюралізму, прынцыпаў прававой дзяржавы, суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Малдова, лічацца неканстытуцыйнымі», як паведамляе newsmaker.md.

Старшыня КС Нікалае Рошка сказаў, што з моманту вынясення гэтага рашэння партыя «Шор» лічыцца расфармаванай.

«Ніводны з дакументаў гэтай партыі, прынятых пасля вынясення рашэння, не мае юрыдычнай сілы. Міністэрства юстыцыі павінна сфармаваць камісію па ліквідацыі партыі «Шор» для выключэння яе з дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб», — сказаў ён.

Старшыня таксама паведаміў, што дэпутаты гэтай партыі працягнуць свой мандат, аднак у якасці незалежных народных выбраннікаў без права на далучэнне да іншых фракцый.

Аналагічная сітуацыя з прадстаўнікамі партыі ў органах мясцовага кіравання ўсіх узроўняў, уключаючы Гагаузію.

***

Партыя была створаная ў 1998 годзе і першапачаткова называлася рух «Раўнапраўе». У 2016 годзе яе ўзначаліў бізнэсовец Ілан Шор, і яна змяніла назву на «Шор». У 2020 годзе Ілан Шор быў абвешчаны ў міжнародны вышук па справе аб крадзяжы 1 млрд даляраў з банкаўскай сістэмы краіны. У 2023 годзе Шора прысудзілі завочна да 15 гадоў турмы, пазбавілі дэпутацкага мандата і запатрабавалі экстрадаваць з Ізраіля, дзе ён знаходзіцца з 2019 года.

У 2022 годзе, пасля расійскага ўварвання ва Украіну, партыя «Шор» пачала актыўна ўзаемадзейнічаць з расійскімі ўладамі, дэпутаты наведалі Маскву і наладзілі міжпартыйныя кантакты. Пасля гэтага партыя арганізоўвала пратэсную дзейнасць супраць улады ў Малдове. У ліпені 2022 года Марыну Таўбер (фактычная лідарка «Шора» ўнутры рэспублікі) абвінавацілі ў атрыманні сродкаў для партыі ад арганізаваных злачынных груп і фальсіфікацыі бухгалтарскай справаздачнасці; у 2023 годзе яе затрымалі ў аэрапорце Кішынёва і змясцілі пад хатні арышт, а парламент пазбавіў яе дэпутацкага імунітэту.

Каментары1

  • баьруйчанін
    19.06.2023
    Гєта нейкая русафобія ці жахлівы махровы антісімітізЬмЬ???
    Єтой прарасейскай парцыі генсек грамадзянін Ізраіля і яго замша
    Паказалі малдава румынскіе ..антанєскі " свае сапрауднае абліччє")))....

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць