Грамадства22

«Яму вельмі страшна, таму гэты дзіўны блізнюк Мядзведзева працягвае гуляць у гэтую гульню». Падаляк пракаментаваў ядзерныя пагрозы Лукашэнкі

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што пагрозы Лукашэнкі «анекдатычныя».

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Фота: УНІАН

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк даў вялікае інтэрв'ю ўкраінскаму «24 Каналу», у якім палітык закрануў тэму расійскай ядзернай зброі ў Беларусі і звязаныя з ёй пагрозы ад Лукашэнкі.

Па словах Падаляка, успрымаць сур'ёзна любыя пагрозы з боку Лукашэнкі, асабліва ядзерныя, з'яўляецца чымсьці абсалютна бессэнсоўным і «анекдатычным».

«Па-першае, гэта тактычная ядзерная зброя, там няма ніякай кнопкі ці чагосьці падобнага. Па-другое, гэтая зброя будзе падкантрольная выключна расійскім войскам. Па-трэцяе, носьбіты гэтай тактычнай ядзернай зброі — гэта тыя ж ракеты, якія рэгулярна атакуюць Украіну без ядзерных зарадаў і якія могуць ляцець на адлегласці ад 500 да 6000 км, што робіць іх размяшчэнне ў Беларусі абсалютна бессэнсоўным», — адзначае Падаляк.

На думку палітыка, Лукашэнка са сваімі пагрозамі ёсць «дзіўным братам-блізнюком Мядзведзева», яны абодва выконваюць функцыю «клоўнскага ВІП-агітацыйнага цягніка» Крамля, каб проста хоць чым-небудзь перабіць негатыўны парадак дня ў дачыненні да Расіі. 

«Лукашэнка сёння не ёсць суб'ектам не толькі глабальнай палітыкі, ён нават не суб'ект вайны ва Украіне. Лукашэнка паводзіць сябе як дзіўная копія Мядзведзева, якая мусіць рабіць вар'яцкія і анекдатычныя заявы, каб перабіць інфармацыйны парадак дня. 

Вось, да прыкладу, ягоны «мірны план», які ён нам прапаноўваў: Украіна павінна здацца, адысці са сваіх жа тэрыторый, не планаваць контрнаступленняў і адмовіцца ад паставак заходняй зброі. І нібыта тады ўсё скончыцца», — распавядае Падаляк падчас інтэрв'ю.

Аляксандр Лукашэнка. Крыніца: Contributor Getty Images

Падаляк упэўнены, што падобнымі паводзінамі Лукашэнка дэманструе вельмі моцны страх, бо разумее ўсю небяспеку будучага пройгрышу Расіі ў вайне супраць Украіны.

Палітык падкрэслівае, што беларускае грамадства ў большасці сваёй не выбірала Лукашэнку ў 2020 годзе і пасля пройгрышу Расіі згадае яму ўсе жорсткія рэпрэсіі і забойствы.

«Яму вельмі страшна, таму ён працягвае гуляць у гэтую гульню. Лукашэнка знаходзіцца ў падвешаным стане і цудоўна ўсведамляе, што падзенне рэжыму Пуціна адразу ж выкліча праблемы на вуліцах Беларусі. 

Практычна ўсё беларускае грамадства лічыць, што прэзідэнцкія выбары тады былі сфальсіфікаваныя. Гэта былі яго шостыя ці сёмыя выбары, але так ці інакш яны сапраўды былі скрадзеныя», — падагульняе дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Нагадаем, што з моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў і было заведзена больш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў супраць мірных грамадзян. Былі цалкам адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Каментары2

  • Чаркашкварка
    17.06.2023
    А перад 24 февраля гэтыя анекдатычныя клоуны таксама лiчылi што няма пагрозы, не трэба недаацэньваць псiхiчна хворых, да таго ж злодзеяу i злачынцау.
  • Юрко
    18.06.2023
    Чаркашкварка,на жаль вірно! на цих адекватних клоунах лежить величезна вина за все те,що сталося 24.02....їм ніхто нічого не забуде...

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

Кітай забараняе «нябачныя» клямкі ў аўтамабілях3

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды7

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам20

«Будзеш адмаўляцца — паедзеш у СІЗА». Як у Беларусі збіраюць на «дабрачыннасць» з затрыманых па палітычных справах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць