Грамадства1818

Прапаганда знайшла вінаватых у чэргах пад школай у Новай Баравой

У школу ў «Новай Баравой» сёння выстраілася чарга з бацькоў. Разбірацца на месца прыехалі чыноўнікі і прапагандысты.

Фота: pristalica.by

Што здарылася? У «Школу будучыні», што ў Новай Баравой, сваіх дзяцей хочуць запісаць многія бацькі. Аднак колькасць месцаў для першакласнікаў абмежаваная — 150. Запіс пачнецца ў панядзелак. Каб трапіць у лік гэтых шчасліўчыкаў, бацькі пачалі дзяжурыць пад школай яшчэ на выходных і самастойна складаць спіс па жывой чарзе.

У нядзелю туды прыехалі намесніца начальніка ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама Наталля Міхадзюк і намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце школы №1 в. Копішча Святлана Янковіч.

Відэа візіту выклала «Мінская праўда» ў свой тэлеграм-канал.

«А як вы арганізаваліся, вось мне цікава?» — пытае прыдзірліва адна з чыноўніц.

Дзяржаўнае выданне «Прысталічча» піша:

«Пакуль бацькі чакалі пераклічкі, якая праводзіцца кожную гадзіну, нам удалося даведацца, хто стаў ініцыятарам у арганізацыі чаргі. Як выявілася, яны ж і вядуць спіс чаргавікоў. Іх складана было б знайсці ў гэтым натоўпе, калі б не іх чорны мінівэн, да якога ўсе падыходзяць ў пачатку кожнай гадзіны.

Спытаеце: для чаго? Адказ просты: так званыя верхаводы запісваюць прозвішчы бацькоў будучых першаклашак, а таксама прызначаюць ім свой індывідуальны нумар».

Фота: pristalica.by

Дзяржаўная прэса не забылася ўпікнуць і мікрараён:

«Нагадаем, у 2020 годзе Новая Баравая стала рассаднікам бчб-сімволікі і пратэсных поглядаў. Мясцовыя жыхары ганілі ўлады і адкрыта негатыўна выказваліся супраць дзяржавы, а таксама існай сістэмы адукацыі, называючы яе ідэалагізаванай. Пры гэтым у прыватныя школы, нягледзячы на гучныя лозунгі, сваіх дзяцей ніхто не павёў».

Гэта заведама хлуслівая інфармацыя: практычна ўсе прыватныя школы ў Беларусі былі закрытыя за 2021-2022 гады, выключэнне зрабілі для дарагой школы ў Драздах, якую звязваюць з Ірынай Абельскай.

Наталля Міхадзюк патлумачыла, што спіс, які складаюць людзі самастойна, не можа быць дакументам, а прыём у школу пачнецца заўтра.

Што да 150 месцаў на школу, то яна апісала сітуацыю:

«У студзені мы праводзілі ўсенавуч. Так, мы высветлілі, што тут пражываюць 150 дзяцей ва ўзросце 6 гадоў, якія могуць у гэтым годзе пайсці ўжо ў 1-ы клас у гэтую ўстанову адукацыі, а пра астатніх мы яшчэ не ведаем. З заўтра пачнём збіраць новую інфармацыю, будзем бачыць, колькі ўсяго тут пражывае дзяцей ва ўзросце 6-7 гадоў. Пастараемся даць месца ўсім, але нельга забываць і пра матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы школы».

Каментары18

  • Чуковский
    11.06.2023
    Вот и стал Таракан
    победителем,
    И лесов и полей повелителем.
    Покорилися звери усатому.
    (Чтоб ему провалиться,
    проклятому!)
    А он между ними похаживает,
    Золоченое брюхо поглаживает:
    «Принесите-ка мне, звери,
    ваших детушек,
    Я сегодня их за ужином
    скушаю!»
  • Acab
    11.06.2023
    А ці магчыма запхаць ў кампутар лепшага выкладчыка ў дысцыпліне)? Мо кампутары замалыя? Ці можа ён, скурчаны ў цеснаце манітору вучыць адначасова анляйн N чалавек? Колькі каштавацьме такое навучаньне ад аднае вучнёўскае патыліцы?
    Браткі і сястрычкі, гэта адно адзін, ня звыш тэхналягічны, але магчымы спосаб навукі. Ня я вынаходнік, але кожны міністар адукацыі, што ў мілай вашаму сэрцу сацыялістычнай эўропцы, што ў савецкай белоруссіі гоніць дзетак ў бэтонны гмах школы.
    Вось якія дзівосы на сьвеце!
  • дочка Максима Дизайнера
    11.06.2023
    Satan воурэмя свалиу )

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць