У нямецкай зямлі Саксонія ў выніку інцыдэнту на возеры Шладзіцэр-Зэе памёр 33-гадовы беларус. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на нямецкія медыя.

Трагедыя адбылася 4 чэрвеня. Нядзельным днём у невялікай затоцы пад назвай Шладзіцэр-Бухт знаходзіліся сотні людзей, бо было цудоўнае надвор'е.
Каля 14:30 адна з купальшчыц, 26-гадовая ўкраінка, паклікала на дапамогу. Людзі выцягнулі яе на бераг. Аказаўшыся ў бяспецы, жанчына паведаміла, што была ў вадзе разам са сваім сябрам-беларусам. Хлопец хацеў навучыць яе плаваць, але ў нейкі момант сам пайшоў на дно.

Ратавальнікі хутка знайшлі цела мужчыны, паднялі яго з глыбіні каля трох метраў і пачалі рэанімацыйныя мерапрыемствы. На выратавальным верталёце прыляцеў і доктар. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, беларус неўзабаве памёр у бальніцы.
Пракуратура прыняла рашэнне правесці аўтапсію, бо адносна прычын, якія выклікалі трагедыю, ёсць сумневы.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары