Усяго патроху33

Індыйскі чыноўнік асушыў вадасховішча, каб знайсці свой мабільны тэлефон

Скандальная гісторыя адбылася ў індыйскім штаце Чхатысгарх. Мясцовы чыноўнік Раджэш Вішвас рабіў падчас адпачынку сэлфі на нядаўна куплены тэлефон і неасцярожна ўпусціў прыладу, якая ўпала ў ваду. Спробы выратаваць тэлефон урэшце каштавалі чыноўніку пасады, паведамляе выданне The Indian Express.

Раджэс Вішвас на вадасховішчы. Фота: indianexpress.com

32-гадовы Раджэш Вішвас у нядзелю, 21 мая, адправіўся з сябрамі на пікнік на вадасховішча Паралкот. Калі ён рабіў сэлфі, то выпадкова тэлефон упаў у вадаём глыбінёй 10 футаў (каля 3,5 метра).

Каментуючы пазней сітуацыю The Indian Express, чыноўнік выклаў сваю версію таго, што адбылося далей: «Так як я мясцовы, то некаторыя вяскоўцы, якія добра ўмеюць плаваць, ныралі, каб знайсці мой тэлефон. Два дні шукалі. Калі да аўторка не змаглі яго знайсці, яны прапанавалі зліць ваду на некалькі футаў. Я сказаў, што тэлефон ужо сапсаваны, але мясцовыя жыхары, якія са мной у добрых адносінах, настойвалі, што знойдуць яго для мяне».

Пасля таго чыноўнік, па яго словах, патэлефанаваў адказнаму супрацоўніку Дэпартамента водных рэсурсаў, які даў вусны дазвол на спуск вады. Пасля гэтага была арандавана дызельная помпа, пры дапамозе якой цягам двух дзён з рэзервуара злілі шмат вады.

Тэлефон у пашкоджаным стане ўрэшце знайшлі і перадалі Вішвасу, але гэта яго калі і парадавала, то нядоўга. Бо вышэйшае начальства, калі даведалася пра сітуацыю, палічыла, што ніводная службовая асоба не можа такое рабіць самастойна без папярэдняга дазволу.

У выніку Вішвас быў адхілены ад сваёй працы. Таксама яму, як і таму супрацоўніку, што даў дазвол на спуск вады, давядзецца, відаць, кампенсаваць нанесеныя страты.

Пры гэтым, як паведамляецца, Раджэш Вішваш ужо адхіляўся ад пасады ў 2021 годзе за злоўжыванні пры размеркаванні рысу, але тады яму даравалі. 

Тэлефон Samsung S23 ultra, з-за якога чыноўнік ахвяраваў пасадай, як паведамляецца, каштаваў 95000 індыйскіх рупій (каля 1150 даляраў ЗША).

Чытайце таксама:

У Японіі ютубера арыштавалі за спойлер да відэагульні. Такое адбылося ўпершыню ў гісторыі

«Чайкі і спайс — не вельмі добрае спалучэнне». У Вялікабрытаніі птушкі пачалі красці спайс і абкуранымі нападаць на людзей

Кітайская кампанія папрасіла супрацоўніц пайсці ў дэкрэт па чарзе

Каментары3

  • жахi iндыi
    28.05.2023
    Якi можа быць пiкнiк на смярдзючым вадахранiлiшчы дзе моюць ногi, апаражняюцца i скiдваюць мерцвякоў
  • Алекс
    28.05.2023
    У Беларусі поўна такіх вадаёмаў і нічога , ладзяць пікнікі, купаюцца.
  • жахi iндыi
    28.05.2023
    Алекс, вунь глядзi каналiзацыйная труба там iдзе, злiваюць нечыстоты прама ў ваду, дзе ты такое у Беларусi бачыў ?

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць