Будынак крытага Камароўскага рынку збіраюцца ўсярэдзіне ўпрыгожыць дэкаратыўнымі панэлямі з сюжэтамі народнай культуры і арнаментам, паведаміў падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме генеральны дырэктар рынку Мікалай Хмяльніцкі.

«Антрэсольную частку крытага рынку ўпрыгожыць арнамент. Яна будзе гатовая да пачатку чэрвеня. Дэкараванне 16 калон усярэдзіне рынку плануецца завяршыць да канца ліпеня», — сказаў Хмяльніцкі, якога цытуе агенцтва «Мінск-Навіны».
Акрамя таго, невялікія змены чакаюць і плошчу перад уваходам у крыты рынак. На ёй размесцяцца сучасныя ліхтары. Што да гандлёвых радоў, то на іх абновяць дах.
Мікалай Хмяльніцкі паведаміў таксама, што на Камароўскім рынку цяпер занята 86% гандлёвых месцаў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары