Вайна22

Страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавалілі за 200 тысяч забітымі — Генштаб УСУ

Па падліках Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, Расійская Федэрацыя ў поўнамаштабнай вайне супраць Украіны страціла ўжо больш за 200 тысяч сваіх грамадзян, якіх адправіла на фронт. Такія звесткі Генштаба УСУ паводле стану на раніцу 17 мая.

Фота: Генштаб УСУ

За апошнія суткі абаронцы Украіны знішчылі каля 610 расійскіх захопнікаў, 2 сродкі супрацьпаветранай абароны, 9 танкаў, 16 артылерыйскіх сістэм і 17 баявых браніраваных машын.

Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 да 17.05.23 арыенціровачна склалі:

  • асабовага складу — каля 200 590 (+610) чалавек ліквідавана,
  • танкаў — 3 771 (+9) адзінак,
  • баявых браніраваных машын — 7 365 (+17),
  • артылерыйскіх сістэм — 3 166 (+16),
  • РСЗА — 562 (+0),
  • сродкаў СПА — 318 (+2),
  • самалётаў — 308 (+0),
  • верталётаў — 294 (+0),
  • БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 2 748 (+16),
  • крылатых ракет — 982 (+9),
  • караблёў / катараў — 18 (+0),
  • аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 6 067 (+19),
  • спецыяльнай тэхнікі — 417 (+7).

Даныя ўдакладняюцца, зазначае Генштаб.

На пачатку мая Бі-бі-сі і «Медыязона» на аснове адкрытых крыніц устанавілі імёны 21700 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі ва Украіне. Журналісты зазначалі, што спіс можа ўтрымліваць, прынамсі, у два разы менш імёнаў загінулых, чым насамрэч пахавана ў Расіі. Да такой высновы журналісты прыйшлі, вывучаючы абстаноўку на могілках у больш чым 65 расійскіх населеных пунктах на працягу апошніх 14 месяцаў.

Такім чынам, паводле найбольш кансерватыўнай ацэнкі, падчас уварвання ва Украіну Расія на пачатак мая 2023 года магла страціць 43 400 чалавек загінулымі.

Агульныя беззваротныя страты Расіі (гэта значыць, колькасць тых, хто выбыў са строю з прычыны ранення або смерці ці прапаў без вестак) могуць складаць, прынамсі, 195 000 чалавек.

ЗША сцвярджалі, што са снежня 2022 года ва Украіне загінула 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў, прычым большасць — у Бахмуце.

Сама Расія апошні раз называла лічбы 22 верасня мінулага года. Тады міністр абароны Сяргей Шайгу казаў, што ва Украіне загінула 5937 расійскіх салдат і афіцэраў.

Каментары2

  • Генерал Швейк
    17.05.2023
    Калі меркаваць па статыстыцы ад Шайгу, ён наймітаў прыватных вайсковых кампаній (дзейнасць якіх па нейкай недарэчнасці забаронена законам рф) за людзей не лічыць. І частку з загінулых жаўнераў рф таксама. Напэўна, бо сам не служыў. Альбо ў школе арыфметыку не праходзіў.
  • Меркаванне
    17.05.2023
    У ýкраiнцаý кажуць што лiквiдавана, а не забiта. Лiквiдавана гэта забiтыя i параненыя якiя не могуць працягваць весцi баявыя дзеяннi. Калi 200 000 толькi за забiтых прымаць. То пры стандартнай формуле ýзброеннага канфлiкта забiтыя:параненыя (1:3), то яшчэ мiнiмум 600 000 параненых атрымоýваецца. Усяго 800 000 забiтых i параненых з расiйскага боку гэта малаверагодна, пры тым што групоýка ýварвання на 24.02.2022 была 185 000 чалавек.

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць