Меркаванні99

Пратэстанцкі тэолаг раскрытыкаваў праваслаўнага святара за гутарку ў «Жыцці — маліне»

Зміцер Хведарук крытычна паставіўся да інтэрв'ю Аляксандра Кухты Мікіту Мелказёраву.

Святар Аляксандр Кухта падчас інтэрв'ю. Кадр з відэа ютуб-канала «Жыццё — маліна»

«Я ўпэўнены, што Аляксандр Кухта неймаверна абаяльны і адважны чалавек, які не пабаяўся выказацца пра гвалт, рэпрэсіі і клапаціцца пра прыніжаных людзей у пост-2020 Беларусі. Гэта дарагога варта! Аднак гэтыя рэчы, на жаль, не робяць чалавека добрым служыцелем царквы, ці нават (як выказваўся сам Кухта) арганізацыю, якая аказвае рэлігійныя паслугі — царквой, — напісаў Зміцер Хведарук у Фэйсбуку.

— Апроч усіх іншых момантаў, пра якія хочацца крычаць, у гутарцы мяне ўразіла, як у адказ на запыт «па якіх прычынах той ці іншы чалавек трапляе ў пекла, ці апраўдваецца перад Богам», служыцель царквы сыходзіць ад адказу і разводзіць рукамі. Калі замест Евангелля, весткі аб Божай міласці і справядлівасці, сутнасці выратавання, веры ў Хрыста гучыць «жартачка», маўляў «Татачка ведае»… Проста цікава, для чаго тады суразмоўца Мікіта Мелказёраў запрашае на набажэнствы ў Вільні і, адпаведна, чаму там навучаюць?

Безумоўна, адсылкі да таго, што Кухта не любіць тэалогію, даюць шмат адказаў на стан і сутнасць праваслаўнай канфесіі. І нават самых прывабных яе прадстаўнікоў. Біблія (і гісторыя царквы) называе галоўнай праблемай царквы і чалавека тое, што яна не ведае Бога, Які Ён. У праўдзівай хрысціянскай царкве заўжды мусіць быць вернае і яснае вучэнне і адбывацца таямніцы (хрост і хлебаламанне).

Зміцер Хведарук

Хацелася ў такім выпадку прапанаваць выслаць Аляксандру Кухту добры падручнік па хрысціянскай дагматыцы, выдатную кнігу «апраўданне праз ласку» і Біблію, каб альбо праясніць для сябе фундаментальнае пытанне ці прызнацца, што лічыць «царкву» проста выдатным сацыяльным клубам/праектам, у якім Бог паводле «рускай (ці канстанцінопальскай) рулеткі» ратуе (ці, мабыць, не) людзей. (Усё яшчэ спадзяюся, што сказанае ў гутарцы не абазначае веру ў апакатастасіс.)

Падчас прагляду ўявіў сябе на прыёме ў лекара, які, замест таго, каб адказаць «як жа мне лекавацца», спасылаецца, што і сам не ведае, а самае галоўнае, што я магу зрабіць — міла з ім пагутарыць за кубачкам кавы ды скінуцца на медычнае абсталяванне, якое дагэтуль лекару выпала набыць за ўласны кошт. 

Альбо на спартовым шоу, дзе чалавек, які выдаваў сябе за Майкла Джордана, на пытанне, у чым жа палягае сутнасць гульні ў баскетбол, развёў бы рукамі і сказаў, што проста любіць, калі вы купляеце квіткі на матч, а наступныя паўтары гадзіны назіраеце за шоу і адчуваеце палёгку ад жыццёвай руціны. Мабыць, ён бы дадаў, што да канца не разумее, якія ж у гульні ў аранжавы мяч правілы», — напісаў Зміцер Хведарук.

Каментары9

  • 7
    16.05.2023
    Кожная хрысцiянская канфесiя лiчыць сябе адзiцай павiльнай. Яшчэ ý 1054 годзе падзялiлася царква. А праз 5 стагоддзяý ужо з каталiцтва пачалi вылучацца розныя пратэстанскiя канфесii. I кожная лiчыць сябе адзiнай правiльнай у разуменнi Бога, жыцця i святога пiсання. Напэýна так будзе заýсёды
  • Казік
    16.05.2023
    Калісьці даўна каталіцкая царква лічыла, за што ў пекла, колькі дзён у чыстцы дадецца за кожны невялікі грэх, колькі здымаецца за добрыя ўчынкі. Толькі пазней дарасла свядомасць, што не нам гэта вырашаць, а Богу. І нават практыка "самазабойцы дакладна ў пекла" знікла, бо невядома, якая была свядомасць у чалавека ў апошнія секунды жыцця, якая была яго размова з Богам. Падобную пазіцыю і агучыў а. Аляксандр. Можа калісьці і пратэстанцкая тэалогія дарасце да гэтага ўзроўню
  • Жырмунскі
    16.05.2023
    Навошта цягнуць у цывільную газету міжрэлігійныя разборкі, якія цягнуцца ў хрысціянстве 2000 гадоў? 

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар11

За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць