У суполцы «Грыбы: грыбныя войскі Беларусі» людзі ўжо выкладваюць першыя выявы сёлетніх знаходак такіх грыбоў, як бабкі і падасінавікі, на якія, здавалася б, яшчэ зусім не сезон, заўважыла выданне «Ганцавіцкі час».

Алена Каранеева 15 мая паведаміла, што адкрыла грыбны сезон у Гомельскай вобласці і знайшла два першыя ў гэтым годзе падасінавікі.
А Яна Сакалоўская з Лунінца паведаміла, што першыя бабкі 2023 года сабрала ў Пінскім раёне.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары