Грамадства33

Прарэктару адной з мінскіх ВНУ далі чатыры гады калоніі за хабар

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 29 красавіка вынес прысуд былому прарэктару па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Яго абвінавацілі ў атрыманні хабараў на агульную суму 3000 рублёў. Пра гэта паведамляе прэс-служба суда.

Будынак БДУФК

У матэрыялах суда згадана, што прарэктар дамовіўся з дырэктарамі дзвюх кампаній аб аказанні садзейнічання ў выбары іх у якасці падрадных арганізацый і заключэнні дагавораў будаўнічага падраду з УА «БДУФК» на выкананне будаўніча-мантажных і іншых работ.

За гэта ён атрымаў ад дырэктара адной фірмы хабар на агульную суму 2630 рублёў, а ад дырэктара іншай кампаніі — 400 рублёў. Абвінавацілі ўжо былога прарэктара паводле ч. 1 арт. 430 і ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару і атрыманне хабару паўторна) КК Беларусі.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме і заявіў пра чыстасардэчнае раскаянне. Яго асудзілі да 4 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 400 базавых велічынь (14 800 рублёў).

Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ды апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Пра затрыманне прарэктара стала вядома ў сакавіку.

Каментары3

  • mikola
    03.05.2023
    geta padstava !
  • Злобный вожык
    03.05.2023
    Позорище. Что вы делаете с образованием, бараны?
  • бизнэсовец
    03.05.2023
    Какой-то смешной хабар. Я чиновникам из Мингорисполкома больше даю.

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў10

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць3

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

Пад Гроднам знайшлі велізарны грыб памерам з чалавечую галаву ФОТЫ4

Беларус патануў у Свіслачы, зайшоўшы ў ваду па калена

Польскі плывец упершыню ў гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. У вадзе ён правёў амаль 55 гадзін1

У Косаве злавілі двух беларусаў, якія нелегальна прыйшлі з Албаніі праз горы

Браканьеры прыдумалі хітрую схему вылаву рыбы на продаж у чарнобыльскай зоне2

Лукашэнка звольніў намесніка Карпянкова5

МУС Латвіі прапануе цалкам закрыць адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў10

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць