Усяго патроху22

Папулярнасць K-pop шкодзіць экалогіі планеты — даследаванне

Велізарны ажыятаж вакол паўднёвакарэйскіх гуртоў прыводзіць да павелічэння продажаў кампакт-дыскаў з адпаведнымі песнямі. Аднак самі дыскі пакупнікоў зусім не цікавяць.

Паўднёвакарэйскі гурт Seventeen. Фота: Wikimedia Commons

Высокі ўзровень продажаў кампакт-дыскаў з альбомамі паўднёвакарэйскіх гуртоў прыводзіць да такога ж высокага ўзроўню забруджвання навакольнага асяроддзя. Пра гэта яшчэ 14 красавіка паведаміў навінавы партал Semafor са спасылкай на даследаванне Карэйскага агенцтва спажыўцоў (KCA) і мясцовых эколагаў.

Паводле інфармацыі KCA, больш за палову (53%) існуючых фанатаў музычнага жанру K-pop купляюць кампакт-дыскі з адпаведнымі песнямі толькі для таго, каб атрымаць фатаграфіі, плакаты, налепкі і іншы мерч з іх любімымі выканаўцамі. 

Самі ж дыскі пры гэтым масава выкідваюцца нават без адзінага выкарыстання па прызначэнні, бо яны з'яўляюцца толькі падставай для атрымання мерчу (асабліва фатаграфій). 

«Згодна з даследаваннем KCA, продажы фізічных кампакт-дыскаў толькі ў адной Паўднёвай Карэі выраслі з 25 мільёнаў экзэмпляраў у 2019 годзе да 77 мільёнаў у 2022 годзе. Адным з асноўных фактараў такога росту продажаў K-pop з'яўляюцца эксклюзіўныя мерчавыя тавары, якія ідуць у камплекце з дыскамі», — адзначае партал Semafor.

У якасці прыкладу прыводзіцца знакаміты паўднёвакарэйскі гурт Seventeen, дыскі з апошнімі песнямі якога прадаюцца ў наборах разам з фотаальбомамі, буклетамі з тэкстамі кампазіцый, імяннымі стыкерамі і многім іншым.

Эколагі ж у асобе Карэйскай федэрацыі экалагічнага руху папярэджваюць, што пластыкавыя кампакт-дыскі вельмі складана другасна перапрацаваць, з-за чаго многія смеццевыя звалкі моцна перапаўняюцца.

Каментары2

  • Зміцер К.
    23.04.2023
    Гэта ўнутрыкарэйскае даследванне, яно актуальнае толькі *у Карэі*. Выносячы яго ў кантэкст Беларусі, вы ствараеце ілжывую ілюзію, быццам бы гэта навіна рэлевантня ў кантэксце Беларусі, быццам бы папулярнасць Кей-попа па ўсёй планеце стварае праблемы, а не толькі ў Карэі (што не так; у маштабах планеты гэта навіна не заслугоўвае ўвагі).

    Даруйце, але гэта звычайны расізм. Do better, калі ласка.
  • Wunderwaffe
    24.04.2023
    Źmicier K.,
    Але ж мода на карэйскі стыль, карэйскую музыку і карэйскія серыялы ўжо існуе. Мы не маем ніякай гарантыі, што так не адбудзецца тутай.

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?3

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай40

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

Беларусы ў Варшаве да народзінаў легендарнага фатографа Johnny Cosmic адкрылі выставу без яго ведама, каб падзякаваць за працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць