Грамадства22

Дзевяць фігурантаў «справы Tut.by» памілаваў Лукашэнка

Паводле інфармацыі «Люстэрка», было памілавана дзевяць фігурантаў «справы Tut.by», якім інкрымінавалася дапамога ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Раней яны заяўлялі хадайніцтвы аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.

«Днямі ў гэтай гісторыі была пастаўлена кропка — нас памілавалі (прашэнне было пададзена яшчэ ў канцы снежня)», — таксама паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў.

Сутнасць прэтэнзіі па крымінальнай справе супраць ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» заключалася ў тым, што кампанія, зʼяўляючыся рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій (ПВТ), нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.

Нагадаем, раніцай 18 мая 2021 года сілавікі ўварваліся з ператрусам у галоўны офіс Tut.by ў Мінску і ў рэгіянальныя офісы ў Брэсце, Гомелі, Віцебску, Магілёве і Гродне, а таксама па месцы жыхарства некаторых супрацоўнікаў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ».

Агулам было затрымана 15 чалавек. Сярод іх — генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны бухгалтар Анжэла Асад, галоўны інжынер Ала Лапатка, намеснік генеральнага дырэктара Tut.by па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, намеснік генеральнага дырэктара Tut.by па агульных пытаннях Ірына Рыбалка, намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, экс-юрысконсульт Ірына Касцючэнка, менеджар праекта Tam.by Дарʼя Данілава, менеджар Publisher Box Андрэй Аўдзееў, удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская. А таксама супрацоўнікі рэдакцыі: Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Таўкачова.

Цягам года частку затрыманых па справе, якія знаходзіліся ў СІЗА, выпускалі — ім змянялі меру стрымання.

Да пачатку судовага працэсу 9 студзеня 2023 года за кратамі заставаліся Марына Золатава і Людміла Чэкіна.

17 сакавіка 2023 года суддзя Валянціна Зянкевіч прызнала Марыну Золатаву вінаватай па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і арт. 130 КК (распальванне варожасці або варажнечы).

Людмілу Чэкіну абвінавацілі па трох артыкулах: арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў), арт. 130 КК (распальванне варожасці або варажнечы).

Абедзвюх суддзя прыгаварыла да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Алену Таўкачову, Вольгу Лойка і Кацярыну Ткачэнка абʼявілі ў вышук пасля таго, як яны не зʼявіліся ў суд.

Каментары2

  • даведка
    16.04.2023
    А чего упорно умалчивают, за уплату компенсации в каком кратном размере их не помиловали, а освободили от уголовной ответственности за экономические преступления в досудебном порядке решением Лукашенко?!
  • прачечная
    17.04.2023
    Роль tut.by в усмирении народного гнева в августе 2020 и направлении всей энергии в пустые пляски - трудно переоценить. Это тут бай запугивал общество мифическими провокаторами и радикалами. Это тут бай заверял, что власти разберутся. А насилие - это провокаторы и русские которые без ведома президента хотят рассорить народ и президента. 

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой1

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць