Грамадства1414

У Мінабароны заявілі аб гатоўнасці да барацьбы з «занадта разрэкламаванай» HIMARS і БПЛА

Беларускія зенітчыкі гатовы да барацьбы з рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню HIMARS і беспілотнымі лятальнымі апаратамі розных тыпаў. Пра гэта ў інтэрвʼю тэлекампаніі Мінабароны «ВаенТБ» заявіў начальнік штаба зенітных ракетных войскаў Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны рэспублікі палкоўнік Дзмітры Панін.

«Інфармацыяй [аб прымяненні HIMARS ва Украіне] мы валодаем у поўным абʼёме. Трэба сказаць, што HIMARS, можа быць, занадта моцна разрэкламавана. Гэта звычайная балістычная цэль, якая мае свае асаблівасці. Убудаваная трэнажная апаратура [якая на ўзбраенні войскаў СПА Беларусі] ракетных сістэм і комплексаў дазваляе адпрацоўваць дзеянні разлікаў па гэтым тыпе мішэняў.

Акрамя таго, на [расійскім] палігоне Ашулук мы неаднаразова выконвалі задачы па цэлях, якія імітавалі працу HIMARS. У гэтым выпадку для нас, скажам так, моцна новага няма нічога», — сказаў начальнік штаба.

Гаворачы аб процідзеянні БПЛА, палкоўнік адзначыў, што і тут для беларускіх вайскоўцаў няма немагчымага.

«Пры ўваходзе ў зону паражэння [БПЛА] будуць гарантавана знішчаны. Яны маюць вялікую эфектыўную паверхню рассейвання, даволі невялікія хуткасці, што для нас зʼяўляецца простай паветранай цэллю», — адзначыў Панін.

«Калі браць беспілотныя лятальныя апараты аператыўнага прызначэння, то, зноў жа, [для процідзеяння ім прымяняюцца] зенітныя ракетныя сістэмы сярэдняй далёкасці, гэта С-300, «Бук» па іх добра працуе. Па драбнейшых тактычных элементах беспілотнай авіяцыі — найноўшы зенітны ракетны комплекс «Тор-М2», — дадаў начальнік штаба.

Палкоўнік адзначыў, што зенітныя ракетныя войскі Беларусі актыўна аналізуюць вопыт правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне. «Аператыўна ўнесены змены ў курсы падрыхтоўкі зенітных ракетных войскаў, дзе мы ўлічылі ўсе асаблівасці дзеянняў. Ужо больш як год мы нясём баявое дзяжурства ўзмоцненым складам», — сказаў ён.

Каментары14

  • Смех ды і толькі)))
    09.04.2023
    Сапраўды, толькі і імітуюць на палігоне "ашуканук" Х)
    Калі збіваць пачнёце, палігонныя героі?
  • Пакемон
    09.04.2023
    Чаго так смешна? ))))
  • pb82
    09.04.2023
    «мы неаднаразова выконвалі задачы па цэлях, якія імітавалі працу HIMARS».

    Нагадвае старую показку:
    — А табе Beatles падабаецца?
    — Ды не, фігня нейкая.
    — А ты якія песьні слухаў?
    — я не слухаў, мне Федзя прасьпяваў.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць