Вайна33

У сацсеткі трапілі планы ЗША і НАТА па падрыхтоўцы ўкраінскага наступу

У твітары і тэлеграме з'яўляюцца здымкі сакрэтных дакументаў Пентагона і НАТА аб падрыхтоўцы ўкраінскага наступу, яны часткова змененыя, але выглядаюць як сапраўдныя, паведамляе New York Times са спасылкай на ананімныя крыніцы ў адміністрацыі Байдэна.

Фота: Мінабароны Украіны

Дакументы датуюцца 1 сакавіка, так што з тых часоў планы маглі змяніцца. У іх не гаворыцца пра дату і месца будучага наступу. Але ў іх утрымліваецца інфармацыя аб тым, колькі брыгад Украіна плануе падрыхтаваць да наступу і якую колькасць тэхнікі яны атрымаюць. У іх таксама ёсць такія звесткі, як штодзённы расход боепрыпасаў для HIMARS.

Пра тое, што дакументы маглі падвергнуцца змяненню, кажа той факт, што на адным са слайдаў расійскія страты забітымі ацэньваюцца ў 16-17 тысяч, а ўкраінскія — у 71,5 тысячы, піша газета.

Ацэнка расійскіх страт выглядае непраўдападобна заніжанай: яшчэ 17 сакавіка Бі-бі-сі па адкрытых крыніцах ведала імёны 17375 чалавек (а 3 сакавіка — 16071). Рэальная колькасць загінулых вышэйшая, а заходнія афіцыйныя асобы называлі лічбы ў некалькі разоў большыя. Гэтая фальсіфікацыя можа паказваць на спробу дэзінфармацыі ў інтарэсах Расіі; дакументы з'яўляліся ў прарасійскіх каналах.

Амерыканскія ведамствы спрабавалі дамагчыся выдалення гэтых дакументаў, але пакуль у іх гэта не ўдалося.

«Нам вядома пра паведамленні, пра пасты ў сацсетках, і Міністэрства вывучае гэтае пытанне», — пракаментавала New York Times намесніца прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх.

Каментары3

  • Дрэздан
    07.04.2023
    За зліў такіх рэчаў трэба ўводзіць смяротнае пакаранне, а не ліберальнічаць
  • Кум
    07.04.2023
    Угу. Ужо паверыў. Не дурыця галавы.
  • Змагар
    13.04.2023
    Гэта хлусня, за ўсім стаіць Масква

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць