«Прамова Лукашэнкі — гэта звычайная славесная пустата, — піша ў сваім каментары папулярны расійскі тэлеграм-канал Brief. — Калі нібы надзелены статусам кіраўніка дзяржавы чалавек выдае несвядомы паток адкрыццяў і глупстваў. Мэта ўсяго мерапрыемства — надаць сэнсу ходу падзей, якія ён сам не кантралюе».
«Лукашэнка даўно ўжо не ўдзельнік працэсаў; адзіная яго мэта — усімі рэсурсамі захоўваць свой персанальны рэжым і ратаваць сваю сям'ю і чэлядзь ад адказнасці гісторыі. Лукашэнка нічога не вырашае, усе яго веды і ініцыятывы ўсяго толькі пастфактум, якому ён надае асэнсаванасць. Выглядае гэта ўсё пошла і груба. У рэжыму Лукашэнкі даўно ўжо няма ні крэатыву, ні прыгожай абгорткі, ні стратэгічнай асэнсаванасці. Бацька забаўляе публіку як можа», — падсумоўвае Brief.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча

Каментары