Мінздароўя можа забараніць стаматалогіям выкарыстоўваць рэнтген. Праўда, не ўсім
Міністэрства аховы здароўя неўзабаве можа прыняць пастанову, якая забароніць стаматалагічным клінікам выкарыстоўваць рэнтген-апараты, калі гэтыя клінікі не будуць адпавядаць пэўным умовам.

У праекце пастановы прапануецца тым стаматалогіям, якія размяшчаюцца ў жылых дамах, забараніць выкарыстанне дэнтальных рэнтгенаўскіх апаратаў, у тым ліку ортапантамографаў і апаратаў панарамнай рэнтгенаграфіі.
У дакуменце прапануецца прапісаць, што такія прылады могуць размяшчаць толькі:
- у рэнтгенаўскім аддзяленні (кабінеце) арганізацыі аховы здароўя, размешчаным у асобным будынку;
- у грамадскім будынку;
- у прыбудове да жылога дома;
- ва ўбудаваным ці прыбудаваным памяшканні жылога будынка, калі сумежныя па вертыкалі і гарызанталі памяшканні не з'яўляюцца жылымі.
Падчас абмеркавання праекта многія прапанавалі вызваліць ад выканання новых патрабаванняў стаматалогіі, якія ўжо працуюць, бо яны прайшлі ўсе неабходныя праектныя і дазвольныя інстанцыі, закупілі абсталяванне і ўзгаднілі яго.
Таксама прапаноўвалася ўвесці гэтую забарону толькі для апаратаў, якія працуюць на рэнтгенаўскай плёнцы. Тлумачыцца гэта тым, што сучасныя прылады выпраменьваюць нагрузку, якая не перавышае ўзроўню фону.
Чытайце таксама:
Канец мамаграфіі? Выпрабоўваюць тэст на рак грудзей па поце
«На пацыента са столі зваліўся прусак». Беларуска адпрацавала размеркаванне стаматолагам і шчыра расказвае, як гэта
ЛСД, псілацыбін і экстазі ў аптэках: як навукоўцы даследуюць псіхадэлікі, каб стварыць новыя лекі
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары