Грамадства2626

Віктар Лукашэнка адкрыў чарговы «нацыянальны брэнд»

У мінскім гандлёвым цэнтры «Замак» у пятніцу ўвечары адбылася цырымонія адкрыцця крамы IROS. Гэта прэзентуецца як нацыянальны брэнд спартыўнага адзення.

Як сцвярджаюць прапагандысты, «гэтай падзеі чакалі многія аматары спорту, заўзятары, якія падтрымліваюць алімпійскую каманду. Бо займець сабе ў калекцыю сапраўдную форму прафесійных атлетаў — мара многіх».

У адкрыцці крамы сярод іншых узялі ўдзел Віктар Лукашэнка, які цяпер кіруе беларускім НАК, а таксама вядомыя праўладныя спартсмены. 

У якасці твару брэнда IROS прадстаўляецца бронзавая прызёрка Алімпіяды ў Токіа па мастацкай гімнастыцы Аліна Гарнасько.

Вытворца брэнда — прыватнае прадпрыемства «Сола-Пінск», якое раней шыла форму для членаў беларускай алімпійскай зборнай.

З канкрэтнай прадукцыі ў продажы спартыўныя штаны, курткі, джэмперы, байкі, камізэлькі, кепкі. Цэны на іх розныя — і меншыя, і большыя. Напрыклад, як піша выданне Tochka.by, белы мужчынскі жакет з беларускім гербам каштуе 208 рублёў, джэмпер у чырвона-зялёных колерах — 49,5 рубля, чорны жаночы джэмпер — 80 рублёў, кепкі — па 30 рублёў.

Матэрыял выкарыстоўваецца таксама розны, але часцей за ўсё — поліэстар.

Каментары26

  • Беня
    17.02.2023
    IROD было бы органичнее.
  • #
    17.02.2023
    клеточка - это намек?
  • Лол
    17.02.2023
    "Национальный бренд IROS, Like us”. - наколькі я разумею, мінімы адкрыў нацыянальны расійска- англійскі брэнд.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?1

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію34

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць